XIV Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 66, 10–14с Вось Я скірую да яго спакой, як раку Чытанне кнігі прарока Ісаі. Радуйцеся разам з Ерузалемам і весяліцеся ў імусе, хто любіць яго. Радасна весяліцеся разам з ім усе, хто плакаў над ім, каб вы карміліся і насычаліся ўдосталь з грудзей яго суцяшэння, каб вы ўпіваліся і напаўняліся асалодай з грудзей ягонай славы. Бо так кажа Пан: Вось Я скірую да яго спакой, як раку, і хвалу народаў, як паўнаводны паток. Вас будуць карміць і насіць на руках, і на каленях будуць песціць вас. Як кагосьці суцяшае маці, так Я буду суцяшаць вас, і атрымаеце суцяшэнне ў Ерузалеме. Убачыце, і ўсцешыцца вашае сэрца, і косці вашы расквітнеюць, як трава. І адкрыецца рука Пана слугам Ягоным. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 66 (65), 1–3а. 4–5. 6–7а. 16 і 20 (Р.: 1) Рэфрэн: Усклікні Богу, уся зямля. 1. Усклікні Богу, уся зямля. * Рэфрэн: 4. Няхай паклоніцца Табе ўся зямля і спявае Табе, * Рэфрэн: 6. Ён змяніў мора ў сушу, * Рэфрэн: 16. Усе, хто баіцца Бога, прыйдзіце і паслухайце, * Гал 6, 14–18 Я нашу на целе сваім раны Езуса Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Няхай я не буду хваліцца нічым, акрамя крыжа нашага Пана Езуса Хрыста, праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я — для свету. Бо ні абразанне нічога не значыць, ні адсутнасць абразання, але толькі новае стварэнне. І над усімі, хто будзе паступаць паводле гэтага правіла, спакой і міласэрнасць, а таксама над Ізраэлем Божым. Урэшце, няхай ніхто не абцяжарвае мяне, бо я нашу на целе сваім раны Езуса. Ласка нашага Пана Езуса Хрыста з духам вашым, браты. Амэн. Гэта слова Божае. Клс 3, 15а. 16а Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Няхай валадарыць у сэрцах вашых спакой Хрыстовы, слова Хрыста няхай жыве ў вас ва ўсёй паўнаце. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 1–9 На ім спачне ваш спакой + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом. І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: Наблізілася да вас Валадарства Божае. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 30.06.2010 16:28 |