XIV Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 2, 2–5 Гэта ўзбунтаваны дом, аднак даведаюцца, што прарок ёсць сярод іх Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. У тыя дні: Дух увайшоў у мяне і паставіў мяне на ногі. І я слухаў таго, хто прамаўляў да мяне. Ён сказаў мне: Сыне чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраэля, да народа адступнікаў, які ўзбунтаваўся супраць Мяне. Яны і айцы іхнія паўставалі супраць Мяне аж да гэтага дня. Тыя, да каго Я цябе пасылаю, гэта сыны з упартым тварам і жорсткім сэрцам. І скажаш ім: Так кажа Пан Бог. Ці паслухаюць яны, ці пагардзяць, бо гэта ўзбунтаваны дом, аднак даведаюцца, што прарок ёсць сярод іх. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 123 (122), 1–2а. 2bcd. 3–4 (Р.: 2с) Рэфрэн: Нашыя вочы звернуты да Пана. 1. Да Цябе ўздымаю свае вочы, * Рэфрэн: Як вочы служанкі — * Рэфрэн: 3. Злітуйся над намі, злітуйся, о Пане, * 2 Кар 12, 7–10 Буду хваліцца сваёй слабасцю, каб жыла ўва мне моц Хрыста Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Каб я не хваліўся нязвыкласцю аб’яўленняў, дадзена мне джала ў цела, пасланец сатаны, каб біць мяне. Таму я тройчы маліў Пана аб тым, каб адвёў яго ад мяне. Але Пан сказаў мне: Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці. Найбольш ахвотна буду хваліцца сваёй слабасцю, каб жыла ўва мне моц Хрыста. Таму ўпадабаў я слабасць, пагарду, нястачы, ганенні, уціск за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны. Гэта слова Божае. пар. Лк 4, 18 Дух Пана нада Мною:Ён паслаў Мяне абвяшчаць Евангелле ўбогім. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 1–6 Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім. А Езус казаў ім: Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй, у родных і ў доме сваім. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 05.07.2010 13:39 |