Пятніца — пятнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 11, 10 — 12, 14 Зарэжаце ягня на змярканні; і Я ўбачу кроў, і абміну вас Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Майсей і Аарон учынілі перад фараонам мноства цудаў, але Пан зрабіў упартым сэрца фараона, і той не адпусціў сыноў Ізраэля са сваёй зямлі. Сказаў Пан Майсею і Аарону ў зямлі егіпецкай: Месяц гэты няхай будзе ў вас пачаткам месяцаў. Ён для вас будзе першым сярод месяцаў года. Звярніцеся да ўсёй грамады Ізраэля і скажыце: У дзесяты дзень гэтага месяца няхай возьме сабе кожны ягня для сваёй сям’і, ягня для дому. Калі ж сям’я будзе малая, каб з’есці ягня, то няхай разам з бліжэйшым да яго дому суседам возьме ягня паводле колькасці людзей. На кожнага столькі, колькі можа з’есці, разлічыце гэтае ягня. Ягня павінна быць без заганаў, самец, аднагадовы. Выбраць можаце яго з ягнят або казлянят. І будзе яно ў вас да чатырнаццатага дня гэтага месяца. А пасля ўся грамада Ізраэля зарэжа яго на змярканні. І возьмуць ягоную кроў, і пазначаць ёй вушакі і бэльку над дзвярамі ў дамах, дзе будуць есці яго. Няхай у гэтую ноч з’ядуць мяса ягонае, спечанае на агні; будуць есці яго з праснакамі і горкімі травамі. Не будзеце есці з яго нічога сырога і нічога зваранага ў вадзе, але з’ясце спечанае на агні з галавою, нагамі і нутром. І да раніцы няхай не застанецца ад яго нічога, а калі што застанецца, спаліце на агні. Так будзеце есці яго: сцёгны вашыя будуць апаясаныя, сандалі на нагах вашых і кій ваш у руках вашых. Есці будзеце паспешліва, бо гэта Пасха Пана. У гэтую ноч Я прайду па зямлі егіпецкай і заб’ю кожнага першынца ў зямлі егіпецкай, ад чалавека аж да жывёлы, і ўчыню суд над усімі багамі Егіпта. Я — Пан. І будзе кроў знакам на вашых дамах, дзе вы будзеце. І калі Я ўбачу кроў, абміну вас, і не будзе сярод вас згубнага мору, калі буду караць зямлю егіпецкую. І дзень гэты будзе для вас на ўспамін, і будзеце святкаваць яго, як свята Пана праз усе пакаленні вашыя. Паводле вечнага загаду будзеце святкаваць яго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116В (115), 12–13. 15–16bc. 17–18 (Р.: 13) Рэфрэн: Келіх збаўлення ўзніму і буду заклікаць імя Пана. 12. Чым аддзячу я Пану * Рэфрэн: 15. Каштоўная ў вачах Пана * Рэфрэн: 17. Я прынясу Табе ахвяру хвалы * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 38, 1–6. 21–22. 7–8 Я пачуў тваю малітву, бачыў слёзы твае Чытанне кнігі прарока Ісаі. У тыя дні захварэў Эзэхія смяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: Так кажа Пан: Распарадзіся сваім домам, бо ты паміраеш і не будзеш жыць. Тады Эзэхія адвярнуўся тварам да сцяны і маліўся да Пана, кажучы: О, Пане, успомні, як хадзіў я перад Тваім абліччам у праўдзе і са шчырым сэрцам, і чыніў добрае ў Тваіх вачах. І заплакаў Эзэхія моцна. Тады скіраваў Пан да Ісаі слова, кажучы: Ідзі і скажы Эзэхіі: Так кажа Пан, Бог Давіда, айца твайго: Я пачуў тваю малітву, бачыў слёзы твае. Вось Я дадам да тваіх дзён пятнаццаць гадоў. Выбаўлю цябе і гэты горад з рукі асірыйскага караля і абараню гэты горад. І сказаў Ісая: Прынясіце вязанку смокваў і прыкладзіце да нарыву, і ён будзе здаровы. Эзэхія ж сказаў: Які знак мне будзе, што я ўвайду ў дом Пана? Ісая сказаў: Такі будзе табе знак ад Пана, што выканае Ён слова, якое сказаў: Вось Я вярну назад на дзесяць ступеняў сонечны цень, які прайшоў па ступенях Ахаза. І вярнулася сонца на дзесяць ступеняў, па якіх ужо спусцілася. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Іс 38, 10. 11. 12abcd. 16 (Р.: пар. 17b) Рэфрэн: Пан захаваў маю душу ад згубы. 10. Я казаў сабе: У палове дзён маіх * Рэфрэн: 11. Я казаў: Не ўбачу я Пана * Рэфрэн: 12. Разбяруць маё жыллё і перанясуць ад мяне, * Рэфрэн: 16. Кім Пан апякуецца, той жыве, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Авечкі Мае слухаюць Мой голас, — кажа Пан, — і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 12, 1–8 Сын Чалавечы — Гаспадар шабату + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час Езус праходзіў у шабат праз збожжа. А вучні Ягоныя згаладаліся і пачалі зрываць каласы і есці. Фарысеі, убачыўшы гэта, сказалі Яму: Вось вучні Твае робяць тое, чаго нельга рабіць у шабат. А Ён адказаў ім: Вы не чыталі, што рабіў Давід, калі згаладаўся сам і тыя, хто быў з ім? Як ён увайшоў у дом Божы і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга было есці ні яму, ні тым, хто быў з ім, а толькі адным святарам? Або ці не чыталі вы ў Законе, што ў шабат святары ў святыні парушаюць шабат, аднак не вінаватыя? Але кажу вам, што тут нешта большае за святыню. Калі б ведалі вы, што азначае: Міласэрнасці хачу, а не ахвяры, — не асудзілі б невінаватых. Бо Сын Чалавечы — Гаспадар шабату. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 06.07.2010 10:13 |