XV Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ам 7, 12–15 Ідзі, прароч народу Майму Чытанне кнігі прарока Амоса. У тыя дні: Амасія, святар з Бэтэля, сказаў Амосу: Празорца, ідзі, уцякай у зямлю Юды. Там еш хлеб і там прароч. А ў Бэтэлі больш не прароч, бо ён — святыня караля і дом каралеўскі. Адказваючы, Амос сказаў Амасію: Я — не прарок і не сын прарока, бо я пастух і збіральнік сікамораў. Але Пан забраў мяне ад авечак, і сказаў мне Пан: Ідзі, прароч народу Майму Ізраэлю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9аb–10. 11–12. 13–14 (Р.: 8) Рэфрэн: Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць. 9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. * Рэфрэн: 19. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, * Рэфрэн: 21. Пан адорыць нас шчасцем, * Эф 1, 3–10 Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Гэта слова Божае. пар. Эф 1, 17–18 Няхай Айцец нашага Пана Езуса Хрыста,прасветліць вочы нашага сэрца, каб мы ведалі, у чым надзея паклікання нашага. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 7–13 Пачаў высылаць іх па двое + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. І сказаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх. І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне, і выганялі шмат дэманаў, і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 05.07.2010 16:22 |