ХV Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 55, 10–11 Дождж робіць зямлю ўрадлівай Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан; Падобна як дождж і снег падае з неба Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 65 (64), 10аbcd. 10e–11. 12–13. 14 (Р.: Лк 8, 8) Рэфрэн: Зерне ўпала на добрую зямлю і прынесла плён. 10. Ты наведваеш зямлю і насычаеш вільгаццю, * Рэфрэн: Бо так падрыхтаваў яе. Рэфрэн: 12. Ты год вянчаеш ласкавасцю сваёй, * Рэфрэн: 14. Лугі апранаюцца ў статкі, † Рым 8, 18–23 Стварэнне чакае адкрыцця сыноў Божых Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Думаю, што цярпенні цяперашняга часу нягодныя той славы, якая павінна выявіцца ў нас. Таму што надзея стварэння чакае адкрыцця сыноў Божых. Стварэнне пакарылася марнасці не добраахвотна, але праз таго, хто пакарыў яго, у надзеі, што і само стварэнне вызвалена будзе з няволі тлення дзеля свабоды хвалы дзяцей Божых. Мы ж ведаем, што ўсё стварэнне разам стогне і пакутуе ажно да цяперашняга часу. І не толькі яно, але і мы самі, якія маем пачатак Духа, і мы ў сабе стогнем, чакаючы ўсынаўлення, выкуплення цела нашага. Гэта слова Божае. Зерне — гэта Божае слова, а сейбіт — Хрыстус; кожны, хто знойдзе Яго, будзе жыць навекі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 1–9 Выйшаў сейбіт сеяць + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. І шмат гаварыў ім ў прыпавесцях, кажучы: Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх. А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць. Хто мае вушы, няхай слухае! Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 05.07.2010 16:16 |