Чацвер — шаснаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 19, 1–2. 9–11. 16–20b Пан сыдзе на вачах усяго народа на гару Сінай Чытанне кнігі Зыходу. На трэці месяц пасля зыходу сыноў Ізраэля з егіпецкай зямлі, у гэты дзень прыбылі яны ў Сінайскую пустыню. Выйшаўшы з Рэфідыма і дайшоўшы аж да Сінайскай пустыні, сыны Ізраэля разбілі лагер у пустыні; і лагер Ізраэля ўладкаваўся там насупраць гары. І сказаў Пан Майсею: Вось Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб народ пачуў, як Я гавару да цябе, і каб паверыў табе назаўсёды. Тады Майсей абвясціў Пану словы народа. І Пан сказаў Майсею: Ідзі да народа і асвяці іх сёння і заўтра. Няхай абмыюць адзенне сваё і будуць падрыхтаваныя да трэцяга дня, бо на трэці дзень Пан сыдзе на вачах усяго народа на гару Сінай. На трэці дзень, як занялася раніца, пачаліся грымоты і маланкі, і з’явілася густое воблака над гарою і пачуўся моцны гук трубы, і затрымцеў увесь народ, які быў у лагеры. І вывеў Майсей людзей з лагера насустрач Богу, і сталі каля падножжа гары. Гара ж Сінай уся дымілася ад таго, што Пан сышоў на яе ў агні, і дым падымаўся з яе, як з печы. Уся гара моцна трэслася, а гук трубы рабіўся ўсё больш моцным. Майсей гаварыў, і Бог адказваў яму сярод грымотаў. І сышоў Пан на гару Сінай, на вяршыню гары, і паклікаў Пан Майсея на вяршыню гары. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дан 3, 52. 53 і 54. 55 і 56 (Р.: 52b) Рэфрэн: Імя Тваё, Пане, хвалебнае навекі. 52. Благаслаўлёны Ты, Пане, Бог айцоў нашых, * Рэфрэн: 53. Благаслаўлёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, * Рэфрэн: 55. Благаслаўлёны Ты, які бачыш глыбіні, які сядзіш на Херубімах, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 2, 1–3. 7–8. 12–13 Пакінулі Мяне — крыніцу жывой вады, каб вычасаць сабе вадасховішчы дзюравыя Чытанне кнігі прарока Ераміі. Пан скіраваў да мяне слова, кажучы: Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 36 (35), 6–7аb. 8–9. 10–11 (Р.: 10а) Рэфрэн: Пане, у Табе — крыніца жыцця. 6. Твая міласэрнасць, Пане, да нябёсаў, * Рэфрэн: 8. Якая каштоўная, Божа, Твая міласэрнасць, * Рэфрэн: 10. Бо ў Табе — крыніца жыцця, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі, бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 10–17 Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Вучні падышлі да Езуса і спыталіся: Навошта Ты гаворыш ім у прыпавесцях? Ён сказаў ім ў адказ: Таму што вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена. Бо таму, хто мае, дадзена будзе, і атрымае ў дастатку, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае. Таму Я гавару ім у прыпавесцях, бо яны глядзяць, а не бачаць, слухаюць, а не чуюць і не разумеюць. І спаўняецца на іх прароцтва Ісаі, якое кажа: Слухаць будзеце і не зразумееце, Але шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць. Бо сапраўды кажу вам: Многія прарокі і справядлівыя хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і пачуць, што вы чуеце, і не пачулі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 06.07.2010 12:32 |