Панядзелак — шаснаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 14, 5–18 Даведаюцца, што Я — Пан, калі пакажу славу Маю на фараоне Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Абвешчана было каралю егіпецкаму, што народ уцёк. І адвярнулася сэрца фараона і слугаў ягоных ад гэтага народа, і сказалі яны: Што гэта мы зрабілі? Навошта мы адпусцілі ізраэльцянаў, каб яны не працавалі на нас? Фараон запрог сваю калясніцу і забраў з сабою свой народ. Узяў шэсцьсот лепшых калясніц, і ўсе егіпецкія калясніцы, і правадыроў над усімі імі. Пан учыніў жорсткім сэрца фараона, караля егіпецкага, і ён пагнаўся за сынамі Ізраэля. Сыны ж Ізраэля выходзілі з узнятаю рукою. І пагналіся за імі егіпцяне (усе коні, калясніцы фараона, і вершнікі, і ўсё войска ягонае) і дагналі іх каля Пі-Хахірота, перад Баал-Цэфонам, калі яны разбілі лагер каля мора. Фараон наблізіўся, а сыны Ізраэля, узняўшы вочы свае, убачылі, што егіпцяне ідуць за імі. Сыны Ізраэля вельмі спалохаліся і ўсклікнулі да Пана. Яны сказалі Майсею: Ці ж няма грабніц у Егіпце, што ты прывёў нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, што вывеў нас з Егіпта? Ці ж не тое самае гаварылі мы табе ў Егіпце, кажучы: Пакінь нас, няхай мы будзем працаваць на егіпцянаў, бо лепш нам быць у няволі ў егіпцянаў, чым памерці ў пустыні. Але Майсей сказаў народу: Не бойцеся, стойце — і ўбачыце выратаванне ад Пана, якое ўчыніць вам сёння, бо егіпцянаў, якіх вы бачыце сёння, больш не ўбачыце ніколі. Пан будзе змагацца за вас, а вы будзьце спакойныя. Сказаў Пан Майсею: Чаму ты ўсклікаеш да Мяне? Скажы сынам Ізраэля, няхай выходзяць. А ты падымі кій свой і працягні руку сваю да мора і падзялі яго, і пойдуць сыны Ізраэля сярод мора па сушы. Я ж зраблю жорсткім сэрца егіпцян, каб пайшлі яны ўслед за імі. І пакажу славу Маю на фараоне і ўсім войску ягоным, на калясніцах і вершніках ягоных. І даведаюцца егіпцяне, што Я – Пан, калі пакажу славу Маю на фараоне і ўсім войску ягоным, на калясніцах і вершніках ягоных. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Зых 15, 1b–2. 3–4. 5–6 (Р.: 1b) Рэфрэн: Спяваю Пану, бо Ён узвысіўся. 1. Спяваю Пану, бо Ён узвысіўся, † Рэфрэн: 3. Пан магутны ў барацьбе, * Рэфрэн: 5. Бездань іх праглынула, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Міх 6, 1–4. 6–8 О чалавек, сказана табе, чаго патрабуе ад цябе Пан Чытанне кнігі прарока Міхея. Паслухайце, што кажа Пан:Устань, судзіся перад гарамі, няхай пагоркі чуюць твой голас. Паслухайце, горы, суд Пана, прыслухайцеся, моцныя падставы зямлі, бо ў Пана спрэчка з народам Яго і Ён судзіцца з Ізраэлем. Народзе Мой, што Я зрабіў табе, чым я стаміў цябе? Адкажы Мне. Я вывеў цябе з зямлі егіпецкай, вызваліў цябе з дому няволі і паслаў перад табою Майсея, Аарона і Мірыям. З чым я з’яўлюся перад Панам і пакланюся перад Найвышэйшым Богам? Ці прынясу Яму ўсеспаленні і аднагадовых цялят? Ці спадабаюцца Пану тысячы баранаў і дзесяткі тысяч патокаў алею? Ці мне прынесці за маю правіну першынца майго, плод майго ўлоння за грэх маёй душы? О, чалавек, сказана табе, што ёсць дабром, і чаго патрабуе ад цябе Пан: паступаць справядліва, любіць міласэрнасць і пакорна хадзіць перад тваім Богам? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 50 (49), 5–6. 8–9. 16bc–17. 21 і 23 (Р.: пар. 23b) Рэфрэн: Беззаганнаму ў паводзінах пакажу збаўленне. 5. Збярыце да Мяне верных Маіх, * Рэфрэн: 8. Не буду дакараць цябе за твае ахвяры; * Рэфрэн: 16. Нашто пералічваеш мае наказы * Рэфрэн: 21. Ты гэта рабіў, а Я маўчаў. * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Пс 95 (94), 8ab Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Не рабіце сёння жорсткімі сэрцы вашыя, але слухайце голас Пана. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 12, 38–42 Каралева Поўдня ўстане на судзе з гэтым пакаленнем + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Некаторыя кніжнікі і фарысеі сказалі Езусу: Настаўнік, хочам ад цябе ўбачыць знак. Але Ён адказаў ім: Пакаленне нягоднае і распуснае шукае знаку, але ніякага знаку не будзе дадзена яму, апрача знаку Ёны прарока. Бо як Ёна быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе супраць гэтага пакалення і асудзяць яго, бо яны пакаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а тут большае, чым Ёна. Каралева Поўдня ўстане на судзе з гэтым пакаленнем і асудзіць яго, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасці Саламона, а тут большае, чым Саламон. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 06.07.2010 11:35 |