Пятніца — сямнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Лев 23, 1. 4–11. 15–16. 27. 34b–37 Вось святы Пана, на якія будзеце склікаць святы сход Чытанне кнігі Левіта. Пан прамовіў да Майсея, кажучы: Вось святы Пана, сходы святыя, якія вы павінны склікаць у адпаведны час. У першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца пад вечар — Пасха Пана. А ў пятнаццаты дзень таго самага месяца – свята Праснакоў для Пана. Сем дзён будзеце есці праснакі. У першы дзень будзе скліканы для вас святы сход; не будзеце выконваць ніякай працы, але на працягу сямі дзён будзеце прыносіць ахвяры спалення для Пана. У сёмы дзень будзе святы сход; не будзеце выконваць ніякай працы. І прамовіў Пан да Майсея, кажучы: Звярніся да сыноў Ізраэля і скажы ім: калі ўвойдзеце ў зямлю, што Я дам вам, і будзеце збіраць ураджай, прынясеце святару сноп з пачаткаў ураджаю вашага. Ён патрасе снапом перад Панам, каб вам здабыць прыхільнасць. На наступны дзень пасля шабату святар патрасе ім. Адлічыце сабе таксама ад першага дня пасля шабату, ад дня, калі прынясеце сноп для калыхання, сем поўных тыдняў. Аж да першага дня пасля сёмага шабату адлічыце пяцьдзесят дзён і прынясіце новую некрывавую ахвяру для Пана. У дзесяты дзень таго ж сёмага месяца — дзень Ачышчэння, ён будзе для вас святым сходам. Скарыце душы вашыя і прынясіце ахвяру спалення для Пана. У пятнаццаты дзень таго ж сёмага месяца будзе свята Шатроў, сем дзён для Пана. У першы дзень святога сходу не будзеце выконваць ніякай працы. На працягу сямі дзён будзеце прыносіць ахвяры спалення для Пана. На восьмы дзень будзе ў вас святы сход, і прынясеце Пану ахвяру спалення. Гэта ўрачысты сход; не будзеце выконваць ніякай працы. Вось святы Пана, на якія будзеце склікаць святы сход, каб прыносіць ахвяры спалення для Пана: усеспаленні і некрывавыя, ахвяры крывавыя і ўзліванні, што прызначана ў гэты дзень. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 81 (80), 3–4. 5–6ab. 10–11ab (Р.: 2а) Рэфрэн: Спявайце Богу, цвярдыні нашай. 3. Заспявайце песню і ўдарце ў бубен, * Рэфрэн: 5. Бо гэта закон для Ізраэля, * Рэфрэн: 10. Не будзе пасярод цябе чужога бога, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 26, 1–9 Сабраўся ўвесь народ супраць Ераміі ў доме Пана Чытанне кнігі прарока Ераміі. На пачатку панавання Ёакіма, сына Ёсіі, караля Юдэі, было скіравана слова Пана да Ераміі: Так кажа Пан: стань на двары дома Пана і ўсім гарадам юдэйскім, якія прыходзяць пакланіцца ў дом Пана, скажы ўсе словы, што Я загадаю табе, і не адымай ні слова. Можа, паслухаюць і адвернецца кожны ад злога шляху свайго, і Я стрымаю бедства, якое задумаў учыніць ім за дрэнныя іх учынкі. Скажы ім: так кажа Пан: калі не паслухаеце Мяне і не будзеце паступаць паводле Закону Майго, што Я даў вам; калі не будзеце прыслухоўвацца да маіх слугаў, прарокаў, якіх Я, устаючы зранку, пасылаю вам, хоць вы не слухаеце, – тады Я зраблю з гэтым домам як з Сіломам, а гэты горад ператвару ў праклён для ўсіх народаў зямлі. Святары, прарокі і ўвесь народ чулі, як Ерамія гаварыў гэтыя словы ў доме Пана. Калі Ерамія закончыў гаварыць усё, што Пан загадаў яму сказаць усяму народу, схапілі яго святары, прарокі і ўвесь народ, кажучы: Ты павінен памерці! Навошта прарочыў ты, кажучы ў імя Пана: Як Сілом будзе гэты дом, а горад гэты будзе знішчаны, што не застанецца жыхароў. І сабраўся ўвесь народ супраць Ераміі ў доме Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 69 (68), 5. 8–10. 14 (Р.: 14c) Рэфрэн: Пачуй мяне, Пане, у сваёй міласэрнасці. 5. Тых, хто ненавідзіць мяне без прычыны, * Рэфрэн: 8. Дзеля Цябе я цярплю знявагу, † Рэфрэн: 14. Я ўзношу да Цябе маю малітву, Пане, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 П 1, 25 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Слова Пана трывае навекі; і гэтым словам ёсць Добрая Навіна, абвешчаная вам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 54–58 Ці не сын Ён цесляра? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта? + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну і вучыў іх у сінагозе іхняй, так што яны здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэтая мудрасць і моц? Ці не сын Ён цесляра, ці не Ягоную Маці завуць Марыя, а братоў Ягоных Якуб і Юзаф, Сымон і Юда? І сёстры Яго ці не ўсе сярод нас? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта? І сумняваліся ў Ім. А Езус сказаў ім: Не бывае прарока без пашаны, хіба толькі на бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім. І не ўчыніў там шмат цудаў з-за нявер’я іхняга. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 06.07.2010 15:06 |