Серада — сямнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 34, 29–35 Вось скура ягонага твару ззяла, таму яны баяліся падысці да яго Чытанне кнігі Зыходу. Калі Майсей сыходзіў з гары Сінай, трымаючы ў руках дзве табліцы Сведчання, ён не ведаў, што ад размовы з Панам ззяла скура твару ягонага. І ўбачылі Аарон і ўсе сыны Ізраэля Майсея. Вось скура ягонага твару ззяла, таму яны баяліся падысці да яго. Але Майсей паклікаў іх, і Аарон разам з усімі кіраўнікамі сходу вярнуліся да яго, і Майсей размаўляў з імі. А пасля падышлі ўсе сыны Ізраэля, і ён наказаў ім ўсё, што сказаў яму Пан на гары Сінай. Калі Майсей закончыў гаварыць з імі, засланіў покрывам твар свой. І калі ўваходзіў Майсей да Пана гаварыць з Ім, ён здымаў покрыва аж да выйсця свайго. Калі ж выходзіў, перадаваў сынам Ізраэля ўсё, што яму было загадана. І бачылі сыны Ізраэля аблічча Майсея, як ззяе скура Майсеевага твару, але ён засланяў покрывам твар свой, пакуль не ўваходзіў гаварыць з Панам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 99 (98), 5. 6. 7. 9 (Р.: пар. 9c) Рэфрэн: Ты Найсвяцейшы, Божа наш і Пане. 5. Узвялічвайце Пана, * Рэфрэн: 6. Майсей і Аарон сярод Яго святароў, * Рэфрэн: 7. Прамаўляў да іх * Рэфрэн: 8. Божа наш, Пане, * Рэфрэн: 9. Узвялічвайце Пана, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 15, 10. 16–21 Чаму боль мой бязмежны? — Калі ты вернешся, Я аднаўлю цябе Чытанне кнігі прарока Ераміі. Гора мне, мая маці, што нарадзіла мяне — чалавека спрэчкі і чалавека нязгоды для ўсёй зямлі! Хоць не пазычаю і не даю пазыкі, аднак ўсе праклінаюць мяне. Калі знаходзіў Твае словы, я паглынаў іх, і Тваё слова стала для мяне радасцю і ўцехаю сэрца майго. Бо імя Тваё было паклікана нада мною, Пане, Божа Магуццяў. Я ніколі не сядзеў на вясёлым сходзе і не радаваўся, але сядзеў самотна пад Тваёю рукою, бо Ты напоўніў мяне абурэннем. Чаму боль мой бязмежны, а рана незагойная і невылечная? Ты стаў для мяне як падманлівы паток, воды якога высыхаюць. Дзеля гэтага так кажа Пан: Калі ты вернешся, Я аднаўлю цябе і ты станеш перад Маім абліччам. Калі аддзеліш каштоўнае ад нікчэмнага, тады станеш нібы Мае вусны. Яны самі звярнуцца да цябе, а не ты будзеш звяртацца да іх. І зраблю цябе для гэтага народа трывалым медным мурам. Яны будуць ваяваць супраць цябе, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, — кажа Пан. Я вызвалю цябе ад рукі злых і адкуплю ад рукі прыгнятальнікаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 59 (58), 2–3. 4–5а. 10–11. 17. 18 (Р.: пар. 17d) Рэфрэн: Бог — мая цвярдыня ў дзень майго няшчасця. 2. Ад ворагаў маіх вызвалі мяне, мой Божа, * Рэфрэн: 4. Вось яны пільнуюць душу маю, * Рэфрэн: 10. Сіла мая, я на Цябе спадзяюся, * Рэфрэн: 17. А я славіць буду Тваю магутнасць, * Рэфрэн: 18. Сіла мая, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Я назваў сябрамі вас, — кажа Пан, —Ян 15, 15b бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 44–46 Прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 06.07.2010 14:53 |