Панядзелак — сямнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 32, 15–25. 30–34 Народ гэты зрабіў вялікі грэх: яны зрабілі сабе залатых багоў Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Майсей вярнуўся з гары, несучы ў руках сваіх дзве табліцы Сведчання, на якіх было напісана з абодвух бакоў. На адным і на другім баку было на іх напісана. А табліцы былі справай Бога, і пісьмёны былі пісьмёнамі Бога, высечанымі на табліцах. Калі Езус Навін пачуў шум і крык народа, ён сказаў Майсею: У лагеры чутны шум бітвы. Той адказаў: Гэта не гул пераможнага воклічу і не гул паражэння, але я чую голас спеву. Калі ж ён наблізіўся да лагера, убачыў цяля і пляскі. І распаліўся гнеў Майсея, і ён кінуў табліцы з рук сваіх, і разбіў іх каля падножжа той гары. Узяў цяля, што яны зрабілі, і спаліў яго ў агні. Сцёр яго ў пыл, і высыпаў у ваду, і загадаў піць яе сынам Ізраэля. Тады Майсей сказаў Аарону: Што ж зрабіў табе народ гэты, што ты навёў на яго вялікі грэх? І адказаў Аарон: Няхай не абураецца гаспадар мой, бо ты ведаеш што гэты народ схільны да зла. Яны сказалі мне: Зрабі нам багоў, якія б ішлі на чале нас, бо мы не ведаем, што здарылася з гэтым Майсеем, мужам, які вывеў нас з егіпецкай зямлі. Тады я сказаў ім: Хто мае золата, няхай здыме з сябе. І яны далі мне, і я кінуў яго ў агонь, і атрымалася гэтае цяля. І ўбачыў Майсей, што народ раскілзаны, бо Аарон папусціў яму лейцы на пасмешышча перад ворагамі іхнімі. У наступны дзень Майсей прамовіў да народа: Вы зрабілі вялікі грэх. Цяпер жа я ўзыду да Пана і, можа, мне ўдасца перапрасіць за грэх ваш. І вярнуўся Майсей да Пана, і сказаў: О, народ гэты зрабіў вялікі грэх: яны зрабілі сабе залатых багоў. А цяпер, ці можаш адпусціць грэх іхні. Калі не, то сатры мяне з кнігі сваёй, якую ты напісаў. І Пан сказаў Майсею: Таго, хто зграшыў супраць Мяне, Я сатру з кнігі сваёй. А ты ідзі і вядзі народ гэты, куды Я казаў табе. Вось анёл Мой пойдзе перад табою. А ў дзень пакарання Майго, Я пакараю іх за іхні грэх. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 106 (105), 19–20. 21–22. 23 (Р.: 1a) Рэфрэн: Хваліце Пана, бо Ён добры. 19. Зрабілі цяля пад Гарэбам * Рэфрэн: 21. Забыліся пра Бога, свайго Збаўцу, * Рэфрэн: 23. І сказаў, што знішчыць іх, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 13, 1–11 Гэты народ як пояс, ні да чаго не прыдатны Чытанне кнігі прарока Ераміі. Так сказаў мне Пан: Ідзі, купі сабе льняны пояс і падперажы ім сцёгны свае, але ў ваду не кладзі яго. І я купіў пояс паводле слова Пана, і падперазаў ім свае сцёгны. І другі раз было скіравана да мяне слова Пана: Вазьмі пояс, які ты купіў і якім ты падперазаў свае сцёгны. Устань, пайдзі да Еўфрата і схавай яго там ў расколіне скалы. І я пайшоў, і схаваў яго каля Еўфрата, як загадаў мне Пан. Калі мінула шмат дзён, Пан сказаў мне: Устань, ідзі да Еўфрата і забяры адтуль пояс, які Я загадаў табе схаваць там. І я пайшоў, знайшоў і ўзяў пояс адтуль, дзе я схаваў яго. І вось пояс збуцвеў і стаў ні да чаго не прыдатны. Тады Пан скіраваў да мяне слова, кажучы: Вось кажа Пан: Так я знішчу пыху Юды і вялізную пыху Ерузалема. Гэты грэшны народ не хоча слухаць Маіх словаў, жыве ва ўпартасці свайго сэрца і ходзіць за чужымі багамі, каб служыць ім і пакланяцца ім. Ён будзе, як гэты пояс, ні да чаго не прыдатны. Бо, як пояс прылягае да сцёгнаў мужчыны, так Я прылучыў да сябе ўвесь дом Ізраэля і ўвесь дом Юды, — кажа Пан, — каб ён быў для Мяне народам, імем, хвалою і славаю. Але яны не слухалі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дрг 32, 18–19. 20. 21 (Р.: пар. 18b) Рэфрэн: Бога, які цябе стварыў, ты пакінуў. 18. Ты пагардзіў Скалой, што нарадзіла цябе, * Рэфрэн: 20. І сказаў: Схаваю ад іх сваё аблічча * Рэфрэн: 21. Яны абудзілі Мой гнеў † Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Як 1, 18 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Пастанавіўшы, нарадзіў нас Айцец словам праўды, каб мы былі пэўным пачаткам яго стварэнняў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 31–35 Зерне гарчычнае становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус расказаў народу такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае падобнае да зерня гарчычнага, якое узяў чалавек і пасеяў на полі сваім. Хоць яно меншае за ўсялякае насенне, калі вырасце, бывае вышэйшым за іншыя расліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго. Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць: Валадарства Нябеснае падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, пакуль не скісла ўсё. Усё гэтае Езус гаварыў народу прыпавесцямі і без прыпавесці не гаварыў ім, каб збылося сказанае прарокам, які кажа: адкрыю ў прыпавесцях вусны Мае, раскажу ўтоенае ад стварэння свету. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 06.07.2010 13:52 |