XVII Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 18, 20–32 Няхай не гневаецца Пан мой, калі скажу Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Пан сказаў Абрагаму: Узмоцніўся крык супраць Садома і Гаморы, і грахі іхнія сталі вельмі цяжкімі. Сыду і пагляджу, ці сапраўды чыняць згодна з нараканнем, якое даходзіць да Мяне, ці не; Я даведаюся. I павярнуліся мужы гэтыя, і пайшлі у Садом. Абрагам жа яшчэ стаяў перад Панам. Наблізіўшыся, Абрагам сказаў: Няўжо Ты загубіш справядлівага разам з нягоднікам? Калі знойдзецца ў горадзе пяцьдзесят справядлівых, няўжо Ты загубіш і не пашкадуеш горад дзеля пяцідзесяці справядлівых, калі будуць у ім? Не рабі гэтак, каб забіць справядлівага з нягоднікам, і ўчыніць са справядлівым, як з нягоднікам, не рабі так! Ці ж суддзя ўсёй зямлі не чыніць правасуддзя? I Пан сказаў: Калі я знайду ў горадзе Садоме пяцьдзесят справядлівых, то Я дарую ўсяму гораду дзеля іх. I сказаў Абрагам у адказ: Вось я, будучы пылам і попелам, адважыўся гаварыць з Панам. А што, калі да пяцідзесяці будзе неставаць пяці справядлівых? Знішчыш ўвесь горад дзеля пяці? Ён сказаў: Не знішчу, калі знайду там сорак пяць. I зноў кажа Яму: Можа, знойдзецца там сорак. Ён сказаў: Не ўчыню і дзеля сарака. I сказаў: Няхай не гневаецца Пан мой, калі скажу: можа, знойдзецца там трыццаць. Ён сказаў: Не ўчыню, калі знайду там трыццаць. I сказаў: Вось жа я пачаў гаварыць з Панам: можа, знойдзецца там дваццаць? Ён сказаў: Не зруйную дзеля дваццаці. I сказаў: Прашу, няхай не гневаецца Пан мой, калі скажу яшчэ раз: можа, знойдзецца там дзесяць? Ён сказаў: Не знішчу дзеля дзесяці. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 138 (137), 1–2а. 2bc–3. 6–7ab. 7c–8 (Р.: пар. 3а) Рэфрэн: Пан мяне пачуў, калі Яго паклікаў. 1. Слаўлю Цябе ўсім маім сэрцам, * Рэфрэн: Слаўлю імя Тваё * Рэфрэн: 6. Узнёслы Пан бачыць пакорнага, * Рэфрэн: Твая правіца ратуе мяне. * Клс 2, 12–14 Вас Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы ўсе грахі Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: Пахаваныя ў хросце разам з Езусам, вы ўваскрэслі таксама ў Ім дзякуючы веры ў дзеянне Бога, які ўваскрасіў Яго з мёртвых. І вас, мёртвых праз грахі і неабразанне цела вашага, Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы ўсе грахі. Ён сцёр запіс нашых даўгоў адносна пастановаў, які быў супраць нас, і скасаваў яго, прыбіўшы да крыжа. Гэта слова Божае. Рым 8, 15bc Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Мы прынялі Духа ўсынаўлення, у якім клічам: Абба, Ойча. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 1–13 Прасіце, і будзе дадзена вам + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў. Ён сказаў ім: Калі моліцеся, кажыце: Затым сказаў ім: Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: Дружа, пазыч мне тры боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму. А той знутры скажа яму ў адказ: Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе. Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму з-за таго, што той сябра ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і дасць яму, колькі патрабуе. І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць. Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 06.07.2010 13:42 |