XVII Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 4, 42–44 Будуць есці, і застанецца Чытанне Другой кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Адзін чалавек прыйшоў з Баалшаліша і прынёс чалавеку Божаму хлеб пачаткаў, дваццаць ячменных хлябоў і свежае збожжа ў торбе сваёй. І сказаў Элія: Дай людзям, каб елі. І сказаў слуга ягоны: Як магу я пакласці гэта перад сотняю чалавек? Ён зноў сказаў: Дай людзям, каб елі. Бо так кажа Пан: будуць есці, і застанецца. Тады паклаў перад імі, і елі яны, і засталося, паводле слова Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 10–11. 15–16. 17–18 (Р.: пар. 16) Рэфрэн: Пан насычае нас удосталь. 10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, * Рэфрэн: 15. Вочы ўсіх з надзеяй глядзяць на Цябе, * Рэфрэн: 17. Пан справядлівы на ўсіх сваіх шляхах * Эф 4, 1–6 Адно цела, адзін Пан, адна вера, адзін хрост Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру. Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас. Гэта слова Божае. Лк 7, 16 Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 1–15 Раздаў тым, хто сядзеў, колькі хто хацеў + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус адышоў на другі бок Галілейскага або Тэберыядскага мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі. Езус узышоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Філіп адказаў Яму: Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства? Езус сказаў: Загадайце ім сесці. А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч. Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў. Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 06.07.2010 13:02 |