ХVIІ Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 3, 5. 7–12 Ты папрасіў сабе розуму Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: У Гібэоне з’явіўся Пан Саламону ўначы падчас сну і сказаў: Што хочаш, каб Я даў табе? І сказаў Саламон: Цяпер, Пане мой Божа, Ты паставіў каралём слугу Твайго замест бацькі майго Давіда, але я малады і недасведчаны, каб валадарыць. І вось слуга Твой сярод народа Твайго, які Ты выбраў, народа такога вялікага, што яго нельга палічыць і перапісаць. Таму дай слузе Твайму сэрца, якое будзе разумець, як кіраваць народам, як адрозніваць дабро і зло, бо хто ж можа кіраваць такім вялікім народам, як Твой? І спадабалася Пану тое, аб чым Саламон папрасіў Яго. Тады Пан сказаў яму: Паколькі ты папрасіў сабе гэта, а не прасіў доўгага жыцця, багацця або згубы сваіх ворагаў, але папрасіў розуму, каб умець судзіць, то Я зраблю паводле слова твайго. Я дам табе такое мудрае і разумнае сэрца, якога не было да цябе ні ў кога і не будзе пасля цябе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 57 і 72. 76–77. 127–128. 129–130 (Р.: пар. 97а) Рэфрэн: Як жа люблю я Твой закон, о Пане. 57. Я сказаў: Мой лёс, Пане, — * Рэфрэн: 76. Міласць Твая няхай мяне суцяшае, * Рэфрэн: 127. Таму я люблю Твае запаведзі * Рэфрэн: 129. Цудоўныя сведчанні Твае, * Рым 8, 28–30 Прадвызначыў быць падобным да вобраза Сына свайго Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Мы ведаем таксама, што тым, хто любіць Бога — пакліканым па Яго пастанове — усё садзейнічае дзеля дабра іхняга. Бо, каго Ён наперад пазнаў, таго і прадвызначыў быць падобным да вобраза Сына свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі; а каго прадвызначыў, таго і паклікаў, каго паклікаў, таго і апраўдаў; а каго апраўдаў, таго і ўславіў. Што ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас? Той, які Сына свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як жа нам не дасць і разам з Ім усяго? Гэта слова Божае. пар. Мц 11, 25 Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 13, 44–46 Прадае ўсё, што мае, і купляе яе + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 06.07.2010 12:56 |