Субота — васемнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 6, 4–13 Слухай, Ізраэль, любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей прамовіў да народа, кажучы: Слухай, Ізраэль: Пан, Бог наш, Пан адзіны. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, усёй душою тваёю, усім розумам сваім і з усіх сіл тваіх. Няхай гэтыя словы, якія сёння я наказваю табе, будуць у сэрцы тваім. І будзеш навучаць ім дзяцей сваіх і гаварыць пра іх, калі будзеш дома, падчас твайго падарожжа, кладучыся спаць і ўстаючы. Прывяжаш іх, як знак, да рукі сваёй, і яны будуць табе як павязка паміж вачыма тваімі. І напішаш іх на вушаках дому свайго і на брамах сваіх. І прывядзе цябе Пан Бог твой у зямлю, якую абяцаў айцам тваім Абрагаму, Ісааку і Якубу, што дасць табе разам з вялікімі і добрымі гарадамі, якіх ты не будаваў, з дамамі, поўнымі ўсялякага дабра, якіх ты не напаўняў, са студнямі, якіх ты не капаў, з вінаграднікамі і аліўкамі, якіх ты не садзіў. Ты будзеш спажываць і насыцішся. Сцеражыся тады, каб не забыцца пра Пана, які вывеў цябе з егіпецкай зямлі, з дому няволі. Будзеш баяцца Пана Бога твайго, і служыць Яму, і клясціся Ягоным імем. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 18 (17), 2–3а. 3bc–4. 47 і 51аb (Р.: 2) Рэфрэн: Буду любіць Цябе, Пане, моц мая. 2. Буду любіць Цябе, Пане, * Рэфрэн: Бог мой — абарона мая, на Яго спадзяюся, * Рэфрэн: 47. Жыве Пан, благаслаўлёная мая Абарона. * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Абк 1, 12 — 2, 4 Праведны будзе жыць дзякуючы сваёй вернасці Чытанне кнігі прарока Абакума. Хіба не Ты спрадвечны, Пане мой Божа, святы мой? Мы не памром! Пане, Ты прызначыў халдэйскі народ для суда, скала мая! Ты захаваў яго для пакарання. Чыстыя вочы Твае не могуць бачыць зла, і глядзець на няшчасце Ты не можаш. Чаму ж Ты глядзіш на тых, хто паступае несправядліва, і маўчыш, калі бязбожны паглынае больш справядлівага, чым ён? Ты абыходзішся з людзьмі, як з рыбамі у моры, як з паўзунамі, што не маюць гаспадара. Халдэі падымаюць іх вудай, цягнуць іх у бродніку сваім і збіраюць у сетку сваю, і радуюцца гэтаму, і весяляцца. За гэта прыносяць ахвяру нерату свайму і кадзяць сваёй сетцы, бо ад іх пажыўная доля іхняя і спажытак тлусты. Ці яны будуць зноў спаражняць свае сеткі і далей бязлітасна забіваць народы? Я стану на сваёй варце, і падымуся на вежу, і буду пільна сачыць, што скажа мне і што адкажа на скаргу маю. І сказаў мне Пан у адказ: Запішы, што бачыш, і растлумач на табліцах, каб чытач мог лёгка прачытаць. Бо тое, што бачыш, прызначана яшчэ на пэўны час і гаворыць пра канец, і не ашукае. Калі нават будзе марудзіць, чакай, бо прыйдзе абавязкова, не спозніцца. Вось знемагае той, у каго несправядлівая душа, а праведны будзе жыць дзякуючы сваёй вернасці. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 9, 8–9. 10–11. 12–13 (Р.: пар. 11b) Рэфрэн: Пан тых не пакіне, хто Яго шукае. 8. Але Пан трывае навекі, * Рэфрэн: 10. І будзе Пан прытулкам для прыгнечанга, * Рэфрэн: 12. Спявайце Пану, які жыве на Сіёне, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 2 Цім 1, 10 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць, і жыццё асвяціў Евангеллем. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 17, 14–20 Калі будзе ў вас вера, для вас не будзе нічога немагчымага + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Падышоў да Езуса пэўны чалавек і, упаўшы перад Ім на калені, сказаў: Пане, злітуйся над маім сынам. Ён эпілептык і цяжка пакутуе, бо часта падае ў агонь і часта ў ваду. Я прыводзіў яго да тваіх вучняў, але яны не маглі вылечыць яго. У адказ Езус сказаў: О нявернае і вераломнае пакаленне, дакуль Я буду з вамі? Дакуль Я буду цярпець вас? Прынясіце яго да Мяне. І загадаў яму Езус, і выйшаў з яго нячысты дух, і ад гэтай гадзіны хлопец стаў здаровым. Тады сам-насам падышлі да Езуса вучні ягоныя і сказалі: Чаму нам не ўдалося выгнаць яго? Ён сказаў ім: З-за малой веры вашай. Сапраўды кажу вам: калі ў вас будзе вера з гарчычнае зерне і вы скажаце гэтай гары: перасунься адсюль сюды, — яна перасунецца. І для вас не будзе нічога немагчымага. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 29.07.2010 17:00 |