Чацвер — васемнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 20, 1–13 Пацякло мноства вады Чытанне кнігі Лічбаў. У тыя дні: Сыны Ізраэля і ўвесь сход прыйшлі на пустыню Сін у першым месяцы, і народ заставаўся ў Кадэшы. І там памерла Мірыям, і была там пахавана. І не было там вады для супольнасці, таму яны сабраліся супраць Майсея і Аарона. Людзі сварыліся з Майсеем, кажучы: Няхай бы мы таксама памерлі, калі паміралі браты нашы перад абліччам Пана. Навошта вы прывялі сход Пана ў пустыню, каб мы памерлі разам з жывёламі нашымі? Навошта вы прымусілі нас пакінуць Егіпет, каб прыйсці ў гэтае нягоднае месца, дзе нельга сеяць, дзе не растуць ні смоквы, ні вінаград, ні яблыкі гранату, тут няма нават вады для піцця? Пакінуўшы супольнасць, Майсей з Ааронам адышлі да ўваходу ў шацёр спаткання і ўпалі ніцма на зямлю, і з’явілася над імі слава Пана. І Пан прамовіў да Майсея, кажучы: Вазьмі жазло і збяры супольнасць, ты і Аарон, брат твой, і ў іх прысутнасці скажыце скале, і яна выдасць з сябе ваду. Так ты здабудзеш ім ваду і дасі піць сходу і жывёлам іхнім. І ўзяў Майсей жазло перад абліччам Пана, як Ён загадаў яму. І сабраў Майсей з Ааронам народ перад скалою, і сказаў ім: Слухайце, бунтаўнікі! Ці мы здабудзем для вас ваду са скалы гэтай? Тады Майсей узняў сваю руку і двойчы ўдарыў у скалу жазлом. І пацякло мноства вады, і напілася ўся супольнасць і жывёла іхняя. А Пан сказаў Майсею і Аарону: За тое, што вы не паверылі ў Мяне, каб асвяціць Мяне ў вачах сыноў Ізраэля, не вы ўвядзеце гэтую супольнасць ў святую зямлю, якую дам ім. Гэта воды Мэрыбы, дзе сыны Ізраэля спрачаліся з Панам, і Ён паказаў сярод іх сваю святасць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 95 (94), 1–2. 6–7а. 7b–9 (Р.: пар. 7b-8а) Рэфрэн: На голас Пана сэрц не закрывайце. 1. Прыйдзіце, заспяваем Пану, * Рэфрэн: 6. Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзём, * Рэфрэн: О, каб вы паслухалі сёння Ягоны голас: † ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 31, 31–34 Устанаўлю новы запавет і грахоў не буду ўспамінаць Чытанне кнігі прарока Ераміі. Вось надыходзяць дні, — кажа Пан, — калі ўстанаўлю з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет. Не паводле запавету, які Я ўстанавіў з іх продкамі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці з зямлі егіпецкай. Той запавет Мой яны парушылі, хоць Я быў іх Валадаром, — кажа Пан. Але вось запавет, які ўстанаўлю з домам Ізраэля пасля гэтых дзён, — кажа Пан. Укладу закон Мой у нутро іхняе і напішу яго на іхніх сэрцах, і буду ім Богам, а яны будуць Маім народам. І больш не будуць вучыць яны бліжняга свайго ці брата, кажучы: Пазнайце Пана! Бо ўсе, ад найменшага да найбольшага з іх, пазнаюць Мяне, — кажа Пан, — таму што дарую ім правіны і грахоў іхніх больш не буду ўспамінаць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 51 (50), 12–13. 14–15. 18–19 (Р.: 12а) Рэфрэн: Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа. 12. Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, * Рэфрэн: 14. Вярні мне радасць збаўлення Твайго * Рэфрэн: 18. Бо Ты не прагнеш ахвяры, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 16, 18 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 16, 13–23 Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Тады загадаў вучням сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсць Хрыстом. З таго часу пачаў Езус адкрываць вучням сваім, што Ён павінен ісці ў Ерузалем, і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. Адвёўшы Яго ўбок, Пётр пачаў дакараць Яго, кажучы: Пашкадуй сябе, Пане, няхай не здарыцца з Табой гэтага. Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты спакуса для Мяне, бо думаеш не аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 29.07.2010 17:00 |