XVIII Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Экл 1, 2; 2, 21–23 Якая карысць чалавеку ад усёй яго працы Чытанне кнігі Эклезіяста. Марнасць марнасцяў, — кажа Эклезіяст, — марнасць марнасцяў і ўсё марнасць. Бывае, што чалавек працуе з мудрасцю, веданнем і ўменнем, аднак павінен пакінуць надзел чалавеку, які над тым не працаваў. І гэта марнасць і вялікае зло. Якая ж карысць будзе чалавеку ад усёй яго працы і клопату сэрца, з якімі ён працуе пад сонцам. Бо ўсе дні ягоныя — гэта пакуты, і смутак — праца яго, нават уначы яго сэрца не мае спакою. І гэта марнасць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 90 (89), 3–4. 5–6. 12–13. 14 і 17 (Р.: 1) Рэфрэн: Пане, Ты наш прытулак з пакалення ў пакаленне. 3. Ты вяртаеш чалавека ў пыл і кажаш: * Рэфрэн: 5. Нібы разводдзем іх змываеш, † Рэфрэн: 12. Навучы нас так лічыць дні нашыя, * Рэфрэн: 14. Напоўні раніцаю нас сваёй міласэрнасцю, * Клс 3, 1–5. 9–11 Шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус Чытанне паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное, бо вы памерлі, і жыццё вашае схавана з Хрыстом у Богу. Калі ж з’явіцца Хрыстус, жыццё вашае, тады і вы з’явіцеся разам з Ім у хвале. Таму зрабіце мёртвымі тое, што зямное ў целе вашым: распусту, нячыстасць, моцнае захапленне, дрэнныя памкненні і хцівасць, якая з’яўляецца ідалапаклонствам. З-за гэтых рэчаў гнеў Божы сыходзіць на сыноў непаслухмянасці, сярод якіх і вы калісьці хадзілі, калі жылі сярод іх. Цяпер жа і вы адкіньце гэта ўсё: гнеў, абурэнне, злосць, блюзнерства, зласлоўе з вуснаў вашых. Не хлусіце адзін аднаму, бо вы знялі з сябе старога чалавека разам з ягонымі ўчынкамі і апрануліся ў новага, які абнаўляецца для пазнання паводле вобраза таго, хто стварыў яго. І тут ўжо няма ні эліна, ні юдэя, ні абразання, ні адсутнасці абразання, ні варвара, ні скіфа, ні раба, ні свабоднага, але ўсё і ва ўсім – Хрыстус. Гэта слова Божае. Мц 5, 3 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 13–21 Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Нехта з натоўпу сказаў Езусу: Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай. Але Езус адказаў яму: Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або раздзяляць вас? Пры гэтым сказаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці. І расказаў ім прыпавесць: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле. І ён разважаў сам-насам: Што мне рабіць? Няма куды мне сабраць ураджай мой. І сказаў: Вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся. Але Бог сказаў яму: Неразумны, гэтай жа ноччу забяруць душу тваю у цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў? Так бывае з тым, хто збірае скарбы сабе, а не перад Богам багацее. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 06.07.2010 15:39 |