XVIII Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 16, 2–4. 12–15 Я пралью на вас хлеб з неба Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Пачала ўся супольнасць наракаць у пустыні. І казалі сыны Ізраэля супраць Майсея і Аарона: Лепш бы мы загінулі ад рукі Пана ў зямлі егіпецкай, калі сядзелі пры катле з мясам і спажывалі ўдосталь хлеба. Вы прывялі нас ў гэтую пустыню, каб замарыць голадам увесь сход? Тады Пан сказаў Майсею: Вось Я пралью на вас хлеб з неба. І штодня народ будзе выходзіць і збіраць, колькі трэба на дзень, каб Мне выпрабаваць яго, ці будзе ён паступаць супраць Майго Закону, ці не. Я пачуў нараканні сыноў Ізраэля. Скажы ім: Вечарам будзеце есці мяса, а раніцай будзеце насычаны хлебам і спазнаеце, што Я — Пан Бог ваш. Увечары наляцелі перапёлкі і пакрылі ўвесь стан, а раніцай раса лягла вакол лагера. Калі ж раса знікла, на паверхні пустыні з’явілася нешта дробнае і зярністае, нібы іней на зямлі. Убачыўшы гэта, сыны Ізраэля казалі адзін аднаму: Што гэта? Бо яны не ведалі, што гэта. Тады Майсей сказаў ім: Гэта хлеб, які Пан даў вам для спажытку. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 78 (77), 3 і 4bc. 23–24. 25 і 54 (Р.: пар. 24b) Рэфрэн: Хлеб нябесны даў нам Пан. 3. Усё, што чулі мы і што пазналі, * Рэфрэн: 23. Але Ён загадаў хмарам з вышыні * Рэфрэн: 25. Чалавек спажываў хлеб анёлаў, * Эф 4, 17. 20–24 Апрануцца ў новага чалавека, створанага паводле Бога Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Кажу гэта і сведчу ў Пану, каб вы больш не жылі, як жывуць язычнікі ў марнасці свайго розуму. Не гэтаму вы навучыліся ад Хрыста, калі сапраўды чулі пра Яго і вучыліся ў Ім паводле праўды, якая ёсць у Езусе, але таму, каб адкінуць ранейшыя паводзіны і свайго старога чалавека, што знішчае сябе зманлівымі пажадлівасцямі; таму, каб аднавіць дух вашага розуму і апрануцца ў новага чалавека, створанага паводле Бога ў справядлівасці, святасці і праўдзе. Гэта слова Божае. Мц 4, 4b Не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 24–35 Хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Калі людзі ўбачылі, што тут няма ні Езуса, ні Ягоных вучняў, селі ў чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса. Калі ж знайшлі Яго на другім беразе мора, сказалі Яму: Раббі, калі Ты прыбыў сюды? Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся. Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец. А яны сказалі Яму: Што нам рабіць, каб выконваць справы Божыя? Езус адказаў ім: У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў. Народ сказаў Езусу: Які ж Ты зробіш цуд, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш? Айцы нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: Хлеб з неба даў ім есці. Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. Бо хлеб Божы ёсць той, які сыходзіць з неба і дае жыццё свету. Тады сказалі Яму: Пане, давай нам заўсёды такі хлеб. Езус адказаў ім: Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 06.07.2010 15:33 |