Аўторак — дзевятнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 31, 1–8 Будзь мужны і адважны, Езус Навін, бо ты ўвойдзеш з народам у зямлю Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей пайшоў і, прамовіўшы да ўсяго Ізраэля гэтымі словамі, сказаў ім: Сёння мне сто дваццаць гадоў, я ўжо не магу свабодна хадзіць, тым больш што і Пан сказаў мне: Ты не пяройдзеш гэтага Ярдана. Пан, Бог твой, сам пяройдзе перад Табою. Ён знішчыць гэтыя народы перад табою, і ты авалодаеш імі. Езус Навін пойдзе перад табою, як абяцаў Пан. І Пан зробіць ім, як зрабіў амарэйскім каралям Сігону і Огу, а таксама зямлі іхняй, калі знішчыў іх. Пан аддасць іх вам, а вы зробіце з імі паводле ўсіх наказаў, што я даў вам. Будзьце мужныя і адважныя, не бойцеся і не палохайцеся іх, бо сам Пан Бог твой пойдзе з табою, Ён не адступіцца і не пакіне цябе. І паклікаў Майсей Езуса Навіна, і сказаў яму перад усім Ізраэлем: Будзь мужны і адважны, бо ты ўвойдзеш з гэтым народам у зямлю, якую Пан пакляўся даць айцам іхнім, а ты аддасі яе ім ва ўладанне. Пан сам пойдзе перад табою і будзе з табою, Ён не адступіцца і не пакіне цябе. Не бойся і не палохайся. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дрг 32, 3–4а. 7. 8. 9 і 12 (Р.: пар. 9а) Рэфрэн: Гэты народ — уласнасць Пана. 3. Паколькі буду абвяшчаць імя Пана, * Рэфрэн: 7. Успомні пра даўнія дні, * Рэфрэн: 8. Калі Найвышэйшы раздаваў спадчыну народам, * Рэфрэн: 9. Бо частка Пана — народ Ягоны, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 2, 8 — 3, 4 Я з’еў гэты скрутак, і ў вуснах маіх ён быў салодкі, як мёд Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Так кажа Пан: Ты, сыне чалавечы, слухай, што Я кажу табе: Не бунтуйся, як гэты мяцежны дом. Адкрый вусны свае і з’еш, што Я дам табе. І ўбачыў я: вось рука працягнута да мяне, а ў ёй — скрутак кнігі. Ён разгарнуў яго перада мною. А ён быў спісаны з абодвух бакоў, а запісаны на ім былі галашэнне, стагнанне і гора. І сказаў мне: Сыне чалавечы, з’еш тое, што перад табою, з’еш гэты скрутак і ідзі, гавары дому Ізраэля. Я адкрыў свае вусны, і Ён даў мне з’есці гэты скрутак, кажучы мне: Сыне чалавечы, напоўні свой жывот і насыць сваё нутро гэтым скруткам, што Я даю табе. І я з’еў яго, і ў вуснах маіх ён быў салодкі, як мёд. Тады сказаў мне: Сыне чалавечы, ідзі, скіруйся да дому Ізраэля і гавары да іх Маімі словамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 14 і 24. 72 і 103. 111 і 131 (Р.: 103а) Рэфрэн: Якія салодкія словы Твае, Пане. 14. Шляху сведчанняў Тваіх я радуюся * Рэфрэн: 72. Закон вуснаў Тваіх для мяне лепшы, * Рэфрэн: 111. Твае сведчанні — мая спадчына навекі, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 11, 29аb Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, — кажа Пан, — бо Я ціхі і пакорны сэрцам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 1–5. 10. 12–14 Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае. Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах. Езус сказаў сваім вучням: Як вы думаеце? Калі ў нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? Калі ж удасца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі. Гэтак няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з гэтых малых. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 04.08.2010 15:43 |