XIX Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 19, 4–8 Падмацаваўшыся гэтым пасілкам, ішоў ён да Божай гары Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Пайшоў Ілля ў пустыню на адлегласць аднаго дня дарогі і, прыйшоўшы, сеў пад адным з кустоў ядлоўцу і прасіў смерці сабе. І сказаў: Хопіць ужо, Пане! Вазьмі маё жыццё, бо я не лепшы ад маіх продкаў! І лёг ён, і заснуў. І вось анёл дакрануўся да яго і сказаў яму: Устань і еш! Ілля глянуў, і вось каля ягонай галавы была печаная аладка і збан вады. Ён з’еў і выпіў, і зноў заснуў. Але анёл Пана другі раз вярнуўся, дакрануўся да яго і сказаў: Устань і еш, бо далёкая дарога прад табою! Ён устаў, з’еў і выпіў. І, падмацаваўшыся гэтым пасілкам, ішоў ён сорак дзён і сорак начэй да Божай гары Горэб. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 9а) Рэфрэн: Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * Рэфрэн: 8. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, * Эф 4, 30 — 5, 2 Паступайце ў любові, як і Хрыстус Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Не зневажайце Святога Духа Божага, якім вы запячатаны на дзень адкуплення. Усякая горыч і раздражненне, і гнеў, і крык, і блюзнерства няхай будуць выдалены ад вас разам з усякай злосцю. Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымі, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам. Дык вось, наследуйце Бога, як дзеці ўмілаваныя, і паступайце ў любові, як і Хрыстус палюбіў нас, і аддаў Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на прыемны пах. Гэта слова Божае. Ян 6, 51 Я хлеб жывы, які сышоў з неба, — кажа Пан. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 41–51 Я хлеб жывы, які сышоў з неба + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Абурыліся на Езуса юдэі за тое, што Ён сказаў «Я хлеб, які сышоў з неба», і казалі: Ці не Езус гэта, сын Юзафа, бацьку якога і маці мы ведаем? Як жа Ён кажа «Я сышоў з неба»? Езус сказаў ім у адказ: Не абурайцеся між сабою. Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец Мой, які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. У прарокаў напісана: Усе будуць навучаны Богам. Кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыйдзе да Мяне. Гэта не значыць, што хтосьці бачыў Айца; толькі той, хто ад Бога, бачыў Айца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыццё вечнае. Я ёсць хлеб жыцця. Айцы вашыя елі манну ў пустыні і памерлі. А гэта – хлеб, які сыходзіць з неба, каб той, хто есць яго, не памёр. Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 04.08.2010 15:16 |