Субота — дваццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рут 2, 1–3. 8–11; 4, 13–17 Пан не пакінуў цябе сёння без наступніка. Ён стаў бацькам Есэя, бацькі Давіда Чытанне кнігі Рут. У Наамі быў сваяк па ейным мужу, чалавек заможны, з роду Элімэлеха, а звалі яго Боаз. Маабіцянка Рут сказала Наамі: Пайду я на поле і буду падбіраць каласы за тым, у чыіх вачах знайду прыхільнасць. Яна адказала: Ідзі, дачка мая. Тады яна пайшла і, прыйшоўшы, збірала ў полі за жнеярамі. І выйшла, што тая частка поля належала Баазу, які паходзіў з роду Элімэлеха. І Боаз сказаў Руце: Слухай, дачка, не хадзі падбіраць па іншым полі і не сыходзь адсюль, але далучыся да маіх служанак. Глядзі на тое поле, на якім яны жнуць, і хадзі за імі. Я загадаў слугам сваім не чапаць цябе. Калі сасмагнеш, ідзі да начынняў і пі, адкуль чэрпаюць мае слугі. Яна ўпала на твар свой і, пакланіўшыся да зямлі, сказала: За што знайшла я прыхільнасць у вачах тваіх, што ты прыняў мяне, хоць я чужаземка? І адказаў ёй Боаз: Мне расказалі ўсё, што ты зрабіла для сваёй свекрыві пасля смерці мужа свайго, як ты пакінула сваіх бацькоў і зямлю, на якой нарадзілася, і прыйшла да народа, якога раней не ведала. Пасля Боаз узяў Рут, і яна стала яго жонкай. Ён увайшоў да яе, і Пан даў ёй зацяжарыць, і нарадзіла яна сына. А жанчыны казалі Наамі: Благаслаўлёны Пан, які не пакінуў цябе сёння без наступніка. Няхай імя ягонае стане слаўным у Ізраэлі. Няхай ён суцяшае душу тваю і падтрымлівае цябе ў старасці, бо нарадзіла яго нявестка твая, якая цябе любіць і лепшая для цябе за семярых сыноў. І ўзяла Наамі дзіця гэтае, і паклала яго на калені, і была яму нянькаю. І далі суседкі імя яму, кажучы: У Наамі нарадзіўся сын! І назвалі яго імем Абэд. Ён стаў бацькам Есэя, бацькі Давіда. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 128 (127), 1–2. 3. 4–5 (Р.: 4) Рэфрэн: Благаслаўлёны чалавек, які баіцца Пана. 1. Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана, * Рэфрэн: 3. Жонка твая, як урадлівая вінаградная лаза * Рэфрэн: 4. Вось так будзе благаслаўлёны чалавек, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 43, 1–7а Веліч Пана ўвайшла ў святыню Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Анёл прывёў мяне да брамы, што была звернута на ўсход. І вось слава Бога Ізраэля ішла з усходу, а шум нагадваў шум вялікіх водаў, і зямля ззяла ад Ягонай велічы. І гэта выглядала, як візія, якую бачыў я, калі Ён прыйшоў зруйнаваць горад. Візія нагадвала тое, што я бачыў над ракою Кебар. І я ўпаў на твар свой. Калі веліч Пана ўвайшла ў святыню праз усходнюю браму, тады дух узняў мяне і занёс ва ўнутраны двор. І вось дом напоўніўся славаю Пана. І я пачуў, як нехта гаворыць да мяне з дому, а той муж стаяў каля мяне. І ён сказаў мне: Сыне чалавечы, гэта месца Майго трону і месца ступняў Маіх ног, дзе Я буду навекі жыць сярод сыноў Ізраэля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9аb–10. 11–12. 13–14 (Р.: пар. 10b) Рэфрэн: Божая слава паселіцца на нашай зямлі. 9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. * Рэфрэн: 11. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, * Рэфрэн: 13. Пан адорыць нас шчасцем, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 23, 9b.10b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Адзін у вас Айцец Нябесны, і адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 1–12 Гавораць і не робяць + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі: Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх «pаббі». Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 10.08.2010 13:56 |