Пятніца — дваццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рут 1, 1. 3–6. 14b–16. 22 Наамі разам з маабіцянкай Рут вярнулася ў Бэтлеем Пачатак кнігі Руты. У дні, калі кіравалі суддзі, настаў голад на зямлі. І адзін чалавек выйшаў з юдэйскага Бэтлеему разам з жонкаю сваёю Наамі і двума сынамі сваімі, каб пасяліцца на маабскіх палях. І памёр Элімэлех, муж Наамі, і яна засталася адна з сынамі. Яны ажаніліся з маабіцянкамі. Адну звалі Орфа, а другая мела імя Рут. І жылі там каля дзесяці гадоў. І памерлі абодва сыны, Махлон і Кілеон, і засталася гэтая жанчына без дваіх сыноў сваіх і без мужа. І сабралася яна разам з дзвюма нявесткамі сваімі, каб вярнуцца назад з маабскіх палёў, бо пачула ў маабскай краіне, што Пан наведаў свой народ і даў яму хлеб. Тады Орфа пацалавала сваю свякроў, а Рут засталася з ёю. І сказала ёй Наамі: Вось ятроўка твая вярнулася да народа свайго і да багоў сваіх, ідзі і ты следам за тваёй ятроўкай. Але Рут адказала: Не змушай, каб я пакінула цябе і адышла; куды б ты ні пайшла, і я пайду; дзе б ты ні пасялілася, і я пасялюся. Твой народ будзе маім народам, і твой Бог — маім Богам. Тады Наамі разам са сваёй нявесткай, маабіцянкай Рут, вярнулася з маабскіх палёў у Бэтлеем, калі пачыналася жніво ячменю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 146 (145), 5–6. 7. 8–9а. 9bc–10 (Р.: 2а) Рэфрэн: Буду славіць Пана ў сваім жыцці. 5. Шчаслівы, каму дапамагае Бог Якуба, * Рэфрэн: 7. Ён справядліва судзіць пакрыўджаных, Рэфрэн: 8. Пан адкрывае вочы сляпым, * Рэфрэн: Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 37, 1–14 Косці сухія, слухайце слова Пана. Я выведу вас з магілаў, дом Ізраэля Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. У тыя дні: Была на мне рука Пана, і Пан вывеў мяне ў духу, і паставіў мяне сярод даліны, поўнай касцей. І абвёў мяне вакол іх. Вельмі шмат іх ляжала на абшары даліны, і былі яны вельмі сухія. І сказаў мне: Сыне чалавечы, ці ажывуць косці гэтыя? Я сказаў: Ты ведаеш, Пане Божа. І сказаў мне: Прароч над касцямі гэтымі і скажы ім: косці сухія, слухайце слова Пана. Так кажа Пан Бог касцям гэтым: Вось Я пашлю вам духа, і ажывяце. І дам вам жылы, і ўчыню, што вырасце на вас цела, і абцягну вас скураю, і пашлю вам духа, і ажывяце, і даведаецеся, што Я — Пан. Я абвясціў прароцтва, як было наказана мне. І калі я прарочыў, узняўся шум і трэск, і пачалі збліжацца косці, костка да сваёй косткі. І бачыў я: вось з’явіліся жылы на іх і цела вырасла, і скура пакрыла іх зверху, але духа не было ў іх. Тады сказаў Ён мне: Прароч да духа, прароч, сыне чалавечы, і скажы духу: так кажа Пан Бог: ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, каб ажылі яны. І прарочыў я, як Ён загадаў мне, і ўвайшоў у іх дух, і яны ажылі і сталі на свае ногі, вельмі вялізнае войска. І сказаў Ён мне: Сыне чалавечы, косці гэтыя — гэта ўвесь дом Ізраэля. Вось яны кажуць: Высахлі косці нашыя, і загінула наша надзея, нам пагібель. Таму прароч і скажы ім: так кажа Пан Бог: вось Я адкрыю магілы вашыя, і выведу вас, народ Мой, з магілаў вашых і прывяду вас у зямлю Ізраэля. І даведаецеся, што Я — Пан ваш, калі адкрыю магілы вашыя і выведу вас, народзе Мой, з магілаў вашых. І ўдыхну ў вас дух Мой, і ўчыню, што будзеце жыць і спачываць на зямлі вашай, і даведаецеся, што Я, Пан сказаў і зрабіў гэта, — кажа Пан. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 107 (106), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 1b) Рэфрэн: Слаўце Пана, бо навекі Яго міласэрнасць. 2. Няхай так кажуць адкупленыя Панам, * Рэфрэн: 4. Яны блукалі ў пустыні бязлюднай, * Рэфрэн: 6. Але паклікалі Пана ў нядолі сваёй, * Рэфрэн: 8. Няхай славяць Пана за Яго міласэрнасць, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 25 (24), 4b. 5а Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Навучы мяне, Пане, сцежкам Тваім, вядзі мяне ў праўдзе Тваёй. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 22, 34–40 Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга твайго, як самога сябе + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе? Езус сказаў яму: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 10.08.2010 13:45 |