Аўторак — дваццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Суд 6, 11–24а Гедэон, ты вызваліш Ізраэль; ведай, што Я пасылаю цябе Чытанне кнігі Суддзяў. У тыя дні: Прыйшоў Анёл Пана і сеў пад дубам, які ў Офры, што належыць Ёасу з роду Абіязара. Ягоны сын Гедэон малаціў пшаніцу ў вінаградным давіле, хаваючыся ад мадыянітаў. І з’явіўся яму Анёл Пана, і сказаў: Пан з табою, мужны воін! Гедэон сказаў яму: Валадару мой, калі Пан з намі, то чаму нас напаткала ўсё гэта? Дзе ўсе тыя цуды Ягоныя, пра якія распавядалі айцы нашыя, кажучы, што Пан вывеў нас з Егіпта. Цяпер пакінуў нас Пан і аддаў у рукі мадыянітаў. Тады Пан паглядзеў на яго і сказаў: Ідзі і з гэтай сілаю сваёю вызвалі Ізраэль ад рук мадыянітаў. Ведай, што Я пасылаю цябе. Гедэон адказаў Яму: Пане, як я ўратую Ізраэль? Мой род найбяднейшы ў пакаленні Манасэса, а я самы малодшы ў доме бацькі майго. І сказаў яму Пан: Я буду з табою, і ты пераможаш мадыянітаў, як аднаго чалавека. А той адказаў Яму: Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне знак, што гэта менавіта Ты гаворыш са мною. Не адыходзь адсюль, пакуль я не вярнуся да Цябе і не прынясу ахвяру сваю, і не пакладу перад Табою. Ён адказаў: Я застануся, пакуль ты не вернешся. Гедэон пайшоў і прыгатаваў казляня і праснакі з эфы мукі. Мяса паклаў ў кошык, а поліўку наліў у гаршчок і прынёс Яму пад дуб і ахвяраваў. Тады сказаў яму Анёл Пана: Вазьмі мяса з праснакамі і пакладзі на гэтую скалу, а зверху вылі поліўку. Калі ён зрабіў гэта, Анёл Пана працягнуў канец жазла, што трымаў у руках, дакрануўся да мяса і праснакоў, і з’явіўся агонь са скалы, і паглынуў мяса і праснакі. Пасля Анёл Пана знік з ягоных вачэй. Пераканаўшыся, што гэта быў Анёл Пана, Гедэон сказаў: Гора мне, Пане Божа, бо я ўбачыў Анёла Панскага тварам у твар! І сказаў яму Пан: Спакой табе, не бойся, не памрэш! Тады Гедэон пабудаваў там ахвярнік Пану і назваў яго «Пан спакою». Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9. 11–12. 13–14 (Р.: пар. 9b) Рэфрэн: Пан абвяшчае спакой свайму народу. 9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. * Рэфрэн: 15. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, * Рэфрэн: 17. Пан адорыць нас шчасцем, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 28, 1–10 Ты толькі чалавек, а розум свой паставіў нароўні з розумам Божым Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Пан скіраваў да Мяне слова: Сыне чалавечы, скажы кіраўніку Тыра: так кажа Пан Бог: тваё сэрца стала ганарыстым і ты гаварыў: я — бог, я сяджу на боскім пасадзе ў сэрцы мораў. Ты толькі чалавек, а розум свой паставіў нароўні з розумам Божым. Вось, ты мудрэйшы за Даніэля, ніякая таямніца не схавана ад цябе. Сваёю мудрасцю і розумам ты здабыў сабе багацце, назбіраў золата і срэбра ў скарбніцы свае. Вялікай мудрасцю і гандлем ты памножыў багацце сваё, і заганарылася сэрца тваё ад багацця твайго. Таму так кажа Пан Бог: за тое, што ты паставіў розум свой нароўні з розумам Божым, Я навяду на цябе чужынцаў, самых жорсткіх з народаў. Яны выцягнуць мячы свае супраць хараства мудрасці тваёй і апаганяць прыгажосць тваю. Скінуць цябе ў яму, і ты загінеш смерцю палеглых у сэрцы мораў. Ці будзеш яшчэ казаць: я — бог, — перад забойцамі сваімі, бо ў руках тваіх забойцаў ты будзеш чалавекам, а не богам? Смерцю неабрэзаных памрэш ты, ад рук чужынцаў, бо Я сказаў гэта, — кажа Пан Бог. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дрг 32, 26–27аb. 27cd–28. 30. 35cd–36аb (Р.: пар. 39c) Рэфрэн: Пан забівае, і сам ажыўляе. 26. Я сказаў: Знішчу іх, * Рэфрэн: Каб не казалі: Рука наша моцная, * Рэфрэн: 30. Як адзін можа пераследаваць тысячы, * Рэфрэн: 35. Набліжаецца дзень іхняй згубы, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 8, 9 Езус Хрыстус, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас,каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 23–30 Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам: цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае. І яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае. Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены? Паглядзеўшы, Езус сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма. Тады Пётр сказаў Яму ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае. І шмат першых стане апошнімі, і апошніх — першымі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 10.08.2010 13:22 |