Панядзелак — дваццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Суд 2, 11–19 Пан устанавіў ім суддзяў, але яны не пажадалі слухацца і суддзяў Чытанне кнігі Суддзяў. У тыя дні: Сыны Ізраэля рабілі зло ў вачах Пана і служылі Баалам. Яны пакінулі Пана, Бога сваіх айцоў, які вывеў іх з егіпецкай зямлі, і пайшлі за чужымі багамі, што былі ў суседніх народаў. І пакланяліся ім, і гнявілі Пана, пакінуўшы Яго і служачы Баалу і Аштартам. І запалаў Пан гневам на Ізраэль, і аддаў іх у рукі злачынцаў, якія рабавалі іх, і аддаў іх у рукі ворагаў, што акружалі іх, і яны не маглі выстаяць перад непрыяцелямі сваімі. Куды б яны ні хацелі пайсці, рука Пана, на няшчасце іхняе, усюды была супраць іх, як Пан гаварыў і пакляўся ім. І яны апынуліся ў цяжкім уціску. Тады Пан устанавіў ім суддзяў, каб яны ратавалі іх ад рук рабаўнікоў. Але яны не пажадалі слухацца і суддзяў, бо распуснічалі з чужымі багамі і пакланяліся ім. Яны хутка збочылі з дарогі, якою ішлі айцы іхнія, слухаючыся запаведзяў Пана, і сталі рабіць усё наадварот. Калі Пан устанавіў ім суддзяў, то Пан быў разам з суддзёю і ратаваў іх ад рукі ворагаў іхніх увесь час, пакуль жыў суддзя, бо Пан шкадаваў іх, чуючы іхні стогн пад уціскам прыгнятальнікаў. Калі ж паміраў суддзя, яны зноў адварочваліся і паводзілі сябе яшчэ горш за сваіх айцоў, ідучы за чужымі багамі, служачы і пакланяючыся ім. Яны не пакідалі сваіх учынкаў і ўпартага шляху свайго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 106 (105), 34–35. 36–37. 39–40. 43аb-44 (Р.: 4а) Рэфрэн: Памятай пра нас, Пане, у сваёй прыхільнасці. 34. Не вынішчылі народаў, * Рэфрэн: 36. Служылі ідалам іхнім, * Рэфрэн: 39. Апаганілі сябе сваімі справамі * Рэфрэн: 43. Шмат разоў Ён іх вызваляў, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 24, 15–24 Езэхіэль будзе для вас знакам Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Пан скіраваў да мяне слова: Сыне чалавечы, вось Я забяру ў цябе нечакана пацеху вачэй тваіх, але ты не смуткуй і не плач, няхай не ліюцца твае слёзы. Уздыхай моўчкі, не рабі галашэння па памерлых, павязку сваю завяжы на сабе, надзень абутак свой на ногі свае, не засланяй сабе барады і не еш хлеба жалобнікаў. Раніцай я гаварыў народу, а ўвечары памерла мая жонка. І на другі дзень раніцай я зрабіў, як мне было загадана. І сказаў мне народ: Ці не раскажаш нам, якое значэнне таго, што ты робіш? Я сказаў ім: Пан скіраваў да мяне такое слова: скажы дому Ізраэля: Так кажа Пан Бог: Вось Я аддам на ганьбаванне святыню Маю, гонар сілы вашай, уцеху вачэй вашых і асалоду вашых душаў. Сыны вашы і дочкі, якіх вы пакінулі, загінуць ад мяча. І будзеце рабіць, як рабіў я: не будзеце засланяць барады і есці хлеба жалобнікаў. Павязкі вашыя будуць на галовах вашых і абутак на нагах вашых, не будзеце смуткаваць і плакаць, але парахнець у беззаконнях вашых і ўздыхаць кожны перад братам сваім. Езэхіэль будзе для вас знакам: тое, што ён рабіў, і вы будзеце рабіць. Калі гэта здарыцца, спазнаеце, што Я — Пан Бог. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дрг 32, 18–19. 20. 21 (Р.: пар. 18b) Рэфрэн: Бога, які цябе стварыў, ты пакінуў. 18. Ты пагардзіў Скалой, што нарадзіла цябе, * Рэфрэн: 20. І сказаў: Схаваю ад іх сваё аблічча * Рэфрэн: 21. Яны абудзілі Мой гнеў † Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 3 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 16–22 Калі хочаш быць дасканалым, прадай маёмасць сваю і здабудзеш скарб у нябёсах + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае? Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе. Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною. Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 10.08.2010 13:16 |