XX Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 38, 4–6. 8-10 Ты нарадзіла мяне чалавекам нязгоды для ўсёй зямлі (Ер 15, 10) Чытанне кнігі прарока Ераміі. У тыя дні: Кіраўнікі сказалі каралю: Няхай Ерамія будзе аддадзены на смерць, бо ён расслабляе рукі жаўнераў, якія застаюцца ў гэтым горадзе, і рукі ўсяго народа, кажучы ім падобныя словы. Гэты чалавек шукае для свайго народа не дабрабыту, але толькі няшчасця. І сказаў кароль Сэдэкія: Ён у вашых руках, бо кароль не можа зрабіць нічога супраць вас. Тады яны ўзялі Ерамію і, спусціўшы на вяроўках, кінулі яго ў яму Мальхія, каралеўскага сына, якая знаходзілася ў двары цямніцы. У яме была не вада, а толькі багна; і загразнуў Ерамія ў багне. І выйшаў Абдэмэлех з каралеўскага дому, і сказаў каралю, кажучы: Гаспадар мой, кароль, гэтыя людзі ва ўсім паступілі дрэнна з прарокам Ераміяй. Яны кінулі яго ў яму, каб ён памёр там з голаду, бо ў горадзе ўжо няма хлеба. Тады кароль загадаў эфіопу Абдэмэлеху: Вазьмі з сабою адсюль трыццаць чалавек і выцягні прарока Ерамію з ямы, пакуль ён не памёр. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 2–3. 4. 18 (Р.: 14b) Рэфрэн: Пане, паспяшы мне на дапамогу. 2. Я цвёрда спадзяваўся на Пана, * Рэфрэн: 4. І паклаў у мае вусны новую песню, * Рэфрэн: 18. Я няшчасны і ўбогі, * Гбр 12, 1–4 Будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Маючы вакол сябе безліч сведкаў, скінем з сябе ўсялякі цяжар і грэх, які лёгка аблытвае нас, і будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні, гледзячы на Езуса, пачынальніка і завяршальніка веры. Замест радасці, што была перад Ім, Ён, не зважаючы на ганьбу, выцерпеў крыж і сеў праваруч Божага трону. Падумайце пра таго, хто вытрываў такі над сабою здзек ад грэшнікаў, каб не знемагліся вы ў душах сваіх і не аслаблі. Вы яшчэ не змагаліся аж да крыві, ваюючы супраць граху. Гэта слова Божае. Ян 10, 27 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Авечкі Мае слухаюць голас Мой, — кажа Пан, — і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 49–53 Прыйшоў даць не спакой, але раздзяленне + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ўжо разгарэўся. Хростам павінен Я ахрысціцца і як жа пакутую, пакуль гэта не споўніцца. Думаеце, што Я прыйшоў даць зямлі спакой? Не, кажу вам, не спакой, але раздзяленне. Бо з гэтага часу пяцёра ў адным доме будуць падзеленыя, трое супраць дваіх і двое супраць траіх. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 10.08.2010 13:09 |