XX Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 9, 1–6 Ешце хлеб мой, піце віно, якое змяшала Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона. Мудрасць збудавала дом свой і вычасала сем калонаў яго, забіла тое, што было на зарэз, змяшала віно сваё і стол падрыхтавала. Выслала служанак сваіх і кліча з вяршынь узвышшаў горада: Хто просты, няхай прыйдзе сюды. Неразумнаму яна сказала: Хадзіце, ешце хлеб мой, піце віно, якое змяшала. Адкіньце глупства і будзеце жыць, хадзіце шляхам розуму. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 10–11. 12–13. 14–15 (Р.: 9а) Рэфрэн: Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 10. Бойцеся Пана, Ягоныя святыя; * Рэфрэн: 12. Прыйдзіце, сыны, паслухайце мяне: * Рэфрэн: 14. Сцеражы язык свой ад злога, Эф 5, 15–20 Пазнавайце, што ёсць воляй Пана Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Глядзіце дакладна, браты, як паступаеце, не як неразумныя, а як мудрыя. Выкарыстоўвайце час, бо дні ліхія. Не будзьце ж неразважнымі, але пазнавайце, што ёсць воляй Пана. І не ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста, але напаўняйцеся Духам, настаўляючы саміх сябе псальмамі і гімнамі, і спевамі духоўнымі, спяваючы і выслаўляючы Пана ў сэрцах вашых. Дзякуйце заўсёды за ўсё Богу і Айцу у імя Пана нашага Езуса Хрыста. Гэта слова Божае. Ян 6, 56 Хто есць Маё Цела і п’е Маю Кроў,ува Мне ёсць, а Я — у ім, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 51–58 Хлеб жывы, які сышоў з неба + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў народу: Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету. Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: Як Ён можа даць нам есці сваё цела? Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім. Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі. Гэта сказаў Ён у сінагозе, калі навучаў у Кафарнауме. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 10.08.2010 13:04 |