Пятніца — дваццаць першы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 4, 1–8 Воля Божая — гэта асвячэнне вашае Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Браты, просім і заклікаем вас у Пану Езусе: навучыцеся ад нас паводзінам, якія падабаюцца Богу, хоць вы так і паступаеце, і ўзбагачайцеся ў гэтым яшчэ больш. Бо ведаеце, якія наказы мы далі вам праз Пана Езуса. Бо воля Божая — гэта асвячэнне вашае, каб вы сцерагліся ад распусты, каб кожны з вас умеў утрымліваць сваё цела ў святасці і пашане, а не ў пажадлівым захапленні, як язычнікі, што не ведаюць Бога. Няхай ніхто не крыўдзіць і не выкарыстоўвае брата свайго ў гэтай справе, бо Пан — мсціўца за ўсё гэта, як мы сказалі вам раней і засведчылі. Бог паклікаў нас не да нячыстасці, але да святасці. Таму той, хто пагарджае гэтым, пагарджае не чалавекам, але Богам, які і дае вам свайго Духа Святога. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 97 (96), 1 і 2b. 5–6. 10. 11–12 (Р.: 12а) Рэфрэн: Радуйцеся справядлівыя ў Пану. 1. Пан валадарыць, няхай радуецца зямля, * Рэфрэн: 5. Горы, як воск, растопяцца перад абліччам Пана, * Рэфрэн: 10. Пан любіць тых, * Рэфрэн: 11. Святло ззяе для справядлівага, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 1, 17–25 Мы ж абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, які для юдэяў — прычына ўпадку, а для тых, хто пакліканы, — Божая мудрасць Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Хрыстус паслаў мяне не хрысціць, але абвяшчаць Добрую Навіну; і не мудрасцю слова, каб не зрабіць марным крыжа Хрыстовага. Бо для тых, хто гіне, слова аб крыжы — гэта глупства, але для нас, якія збаўляемся, — гэта моц Божая. Бо напісана: Я знішчу мудрасць мудрацоў і адкіну розум разумных. Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не ператварыў Бог мудрасці свету ў глупства? Паколькі свет сваёю мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, спадабалася Богу праз глупства прапаведавання збавіць веруючых. Бо юдэі патрабуюць знакаў, а грэкі шукаюць мудрасці. Мы ж абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, які для юдэяў — прычына ўпадку, для язычнікаў — глупства, а для тых, хто пакліканы, і юдэяў, і грэкаў — Ён Хрыстус, Божая моц і Божая мудрасць. Бо неразумнае ў Бога разумнейшае за людзей, а слабое ў Бога мацнейшае за людзей. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 33 (32), 1–2. 4–5. 10–11 (Р.: 5b) Рэфрэн: Міласцю Пана поўніцца зямля. 2. Радуйцеся ў Пану, справядлівыя, * Рэфрэн: 4. Праўдзівае слова Пана, * Рэфрэн: 10. Пан касуе намеры язычнікаў, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 21, 36 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі стаць перад Сынам Чалавечым. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 25, 1–13 Вось жаніх, выходзьце яму насустрач + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх было неразумных, а пяць — мудрых. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. Але сярод ночы ўзняўся крык: Вось жаніх, выходзьце яму насустрач. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым: Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць. А мудрыя адказалі: Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе. Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і астатнія панны ды кажуць: Пане, пане, адчыні нам. Ён жа сказаў ім у адказ: Сапраўды кажу вам: не ведаю вас. Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 12.08.2010 16:49 |