Чацвер — дваццаць першы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 3, 7–13 Няхай Пан перапоўніць вас любоўю адзін да аднаго Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Ва ўсёй патрэбе і ўціску нашым мы суцешыліся за вас, браты, дзеля веры вашай. Бо цяпер мы жывём, калі вы трываеце ў Пану. Якую ж падзяку можам аддаць Богу за ўсю радасць, якою цешымся з вас перад Богам нашым, калі ўначы і ўдзень горача молімся, каб убачыць аблічча вашае і выправіць недахопы веры вашай? Сам Бог і Айцец і наш Пан Езус няхай скіруе да вас шлях наш. А вас няхай памножыць Пан і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, якую і мы маем да вас; каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў святасці перад Богам і Айцом нашым у час прыйсця Пана нашага, Езуса, з усімі Ягонымі святымі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 90 (89), 3–4. 12–13. 14 і 17 (Р.: 14) Рэфрэн: Напоўні нас, Пане, сваёй міласэрнасцю. 3. Ты вяртаеш чалавека ў пыл і кажаш: * Рэфрэн: 12. Навучы нас так лічыць дні нашыя, * Рэфрэн: 14. Напоўні раніцаю нас сваёй міласэрнасцю, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 1, 1–9 У Ім вы ўзбагаціліся ўсім Пачатак Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Павел, воляй Божай пакліканы быць апосталам Езуса Хрыста, і брат Састэн — Касцёлу Божаму ў Карынце, тым, хто асвячаны ў Хрысце Езусе, пакліканым святым разам з усімі, хто ў кожным месцы заклікае імя Пана нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага. Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста. Заўсёды дзякую Богу майму за вас, дзеля ласкі Божай, дадзенай вам у Хрысце Езусе. Бо ў Ім вы ўзбагаціліся ўсім, усялякім словам і ўсялякім веданнем. Хрыстовае сведчанне так умацавалася ў вас, што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы аб’яўлення Пана нашага Езуса Хрыста. Ён і будзе ўмацоўваць вас аж да канца, каб вы былі бязвіннымі ў дзень Пана нашага Езуса Хрыста. Верны ёсць Бог, які паклікаў вас да еднасці з Ягоным Сынам, Езусам Хрыстом, Панам нашым. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 2–3. 4–5. 6–7 (Р.: пар. 1b) Рэфрэн: Буду благаслаўляць, Пане, імя Тваё навекі. 2. Кожны дзень благаслаўляць Цябе буду * Рэфрэн: 4. З пакалення ў пакаленне будуць хваліць Твае справы * Рэфрэн: 6. Будуць казаць пра моц Тваіх грозных справаў * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 24, 42а. 44 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Чувайце і будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 24, 42–51 Будзьце гатовымі + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо разумееце, што, калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце. Хто ж верны і разумны слуга, якога Пан паставіў над хатнімі сваімі даваць ім спажытак у адпаведны час? Шчаслівы той слуга, якога, прыйшоўшы, гаспадар застане за гэтай справай. Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго. Калі ж гэта благі слуга і ён скажа ў сэрцы сваім: Не спяшаецца гаспадар мой, — і пачне біць сваіх супрацоўнікаў, есці і піць з п’яніцамі, то гаспадар гэтага слугі прыйдзе ў дзень, калі той не спадзяецца, і ў гадзіну, якой не ведае. І сурова пакарае яго, і прызначыць яму долю разам з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 12.08.2010 16:37 |