Панядзелак — дваццаць першы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 1, 1–5. 8b–10 Пакінуўшы ідалаў, звярнуліся да Бога, каб чакаць з нябёсаў Сына Ягонага, якога Ён уваскрасіў Пачатак Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Павел і Сілуан, і Цімафей да Касцёла Тэсаланікійцаў у Богу Айцу і Пану, Езусе Хрысце; ласка вам і спакой. За ўсіх вас заўсёды дзякуем Богу, узгадваючы вас у малітвах нашых, няспынна памятаючы пра вашую справу веры і клопат любові, і пра цярплівую надзею на Пана нашага Езуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым, ведаючы, умілаваныя Богам браты, пра выбранне вашае. Бо нашае Евангелле не было да вас толькі ў слове, але і ў сіле, і ў Святым Духу, і ў поўнай перакананасці. Вы ведаеце, якімі сталі мы ў вас дзеля вас. У кожным месцы распаўсюджвалася ваша вера ў Бога, так што нам няма патрэбы нешта казаць. Самі яны пра нас сведчаць, якім быў наш прыход да вас і як вы, пакінуўшы ідалаў, звярнуліся да Бога, каб служыць жывому і праўдзіваму Богу і чакаць з нябёсаў Сына Ягонага, якога Ён уваскрасіў з мёртвых, – Езуса, які выбаўляе нас ад надыходзячага гневу. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 149, 1–2. 3–4. 5–6а і 9b (Р.: 4а) Рэфрэн: Спявайце Пану, бо народ свой любіць. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 3. Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, * Рэфрэн: 5. Няхай усклікаюць святыя ў славе, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Тэс 1, 1–5. 11b–12 Каб імя Пана праславілася ў вас, а вы — у Ім Пачатак Другога паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Павел, Сілуан і Цімафей — Тэсаланікійскаму касцёлу ў Богу Айцы нашым і Пану Езусе Хрысце. Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста. Мы павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, і гэта заслужана, таму што ўзрастае вера вашая і павялічваецца любоў кожнага з усіх вас адзін да аднаго. Так што і мы самі ганарымся вамі сярод касцёлаў Божых, дзякуючы вытрываласці вашай і веры ва ўсіх ганеннях вашых і ўціску, якія вы зносіце. Гэта доказ справядлівага суда Божага, каб вы аказаліся вартымі Божага Валадарства, дзеля якога і церпіце. Молімся, каб наш Бог прызнаў вас годнымі паклікання і выканаў усякую добрую волю і справу веры ў моцы, каб праславілася імя нашага Пана Езуса ў вас, і вы — у Ім, паводле ласкі Бога нашага і Пана Езуса Хрыста. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1–2а. 2b–3. 4–5 (Р.: 3) Рэфрэн: Апавядайце між народамі пра славу Пана. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: Абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне. * Рэфрэн: 4. Бо вялікі Пан і вельмі праслаўлены, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Авечкі мае слухаюць Мой голас, — кажа Пан, — і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 13–22 Гора вам, сляпыя правадыры + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус прамовіў, кажучы: Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Бо самі не ўваходзіце і, калі ўваходзяць іншыя, не пускаеце іх. Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што абыходзіце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. Калі ж гэта здараецца, робіце яго сынам геены, удвая горшым, чым вы самі. Гора вам, сляпыя правадыры, якія кажаце: Калі хто клянецца святыняй, то нічога; але калі хто клянецца золатам святыні, то абавязаны. Неразумныя і сляпыя, бо што большае: золата, ці святыня, якая асвячае золата? І зноў: Калі хто клянецца ахвярнікам, то нічога; а калі клянецца дарам, што на ім, то абавязаны. Сляпыя, бо што большае: дар, ці ахвярнік, які асвячае дар? Таму той, хто клянецца ахвярнікам, клянецца і ім, і ўсім, што на ім. І той, хто клянецца святыняю, клянецца і ёю, і тым, хто жыве ў ёй. А хто клянецца небам, клянецца тронам Божым і тым, хто сядзіць на ім. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 12.08.2010 16:08 |