XXІ Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Нав 24, 1–2а, 15–17, 18b Будзем служыць Пану, бо Ён — Бог наш Чытанне кнігі Езуса Навіна. У тыя дні: Езус Навін сабраў у Сіхеме ўсе плямёны Ізраэля і паклікаў таксама старэйшых Ізраэля, яго кіраўнікоў, і суддзяў, і наглядчыкаў. І сталі яны перад абліччам Пана. І так прамовіў Езус Навін да ўсяго народа: Калі вам здаецца кепскім служыць Пану, то зрабіце сёння выбар, каму хочаце служыць: ці багам, якім служылі продкі вашыя, будучы на другім баку Ракі; ці багам амарэяў, на зямлі якіх жывяце. Я ж і мой дом будзем служыць Пану. Народ адказаў такімі словамі: Няхай не здарыцца нам, каб мы пакінулі Пана і служылі іншым багам. Бо Пан — Бог наш. Ён сам вывеў нас і продкаў нашых з егіпецкай зямлі, з дому няволі. Ён учыніў перад нашымі вачыма вялізныя знакі, і аберагаў нас на працягу ўсёй дарогі, якою ішлі мы, і сярод усіх народаў, праз якія праходзілі мы. Таму і мы будзем служыць Пану, бо Ён — наш Бог. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 16–17. 18–19. 20–21. 22–23 (Р.: 9а) Рэфрэн: Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 16. Вочы Пана звернуты на справядлівых, Рэфрэн: 18. Яны клічуць, і Пан чуе, * Рэфрэн: 20. Шмат няшчасцяў у праведнага, * Рэфрэн: 22. Зло забівае грэшніка, * Рэфрэн: Эф 5, 21–32 Вялікая таямніца гэта, а кажу я ў дачыненні да Хрыста і да Касцёла Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Падпарадкоўвайцеся адзін аднаму ў боязі Хрыстовай. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Пану, бо муж — галава жонкі, як і Хрыстус — галава Касцёла. Ён — Збаўца Цела. Таму, як Касцёл падпарадкоўваецца Хрысту, так і жонкі падпарадкоўваюцца мужам ва ўсім. Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстус палюбіў Касцёл і аддаў сябе за яго, каб асвяціць яго, ачысціўшы купеллю вады ў слове, каб Ён з’явіўся перад Ім слаўным Касцёлам, які не мае плямы, ці заганы, ці чаго-небудзь падобнага, і каб ён быў святы і беззаганны. Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела. Хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да свайго цела, але корміць і даглядае яго, як і Хрыстус свой Касцёл; бо мы члены Цела Ягонага. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам. Вялікая таямніца гэта, а кажу я ў дачыненні да Хрыста і да Касцёла. Гэта слова Божае. пар. Ян 6, 63с. 68с Словы Твае, Пане, ёсць дух і жыццё, Ты маеш словы вечнага жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 60–69 Да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Многія з вучняў Езуса казалі: Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць? Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: Ці гэта спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ёсць духам і жыццём. Аднак ёсць між вас тыя, хто не верыць. Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць. І сказаў: Для таго Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не будзе дадзена яму Айцом. З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. Тады Езус сказаў Дванаццаці: Ці вы таксама хочаце адысці? Адказаў Яму Сымон Пётр: Пане, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага. А мы паверылі і спазналі, што Ты ёсць Святы Бога. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 12.08.2010 14:01 |