Субота — дваццаць другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Клс 1, 21–23 Бог прымірыў вас, каб паставіць вас святымі і беззаганнымі Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: Хоць вы калісьці былі адчужаныя і варожыя паводле мыслення і сваіх благіх справаў, цяпер Бог прымірыў вас у целе плоці Хрыстовай праз Ягоную смерць, каб паставіць вас перад Ягоным абліччам святымі, беззаганнымі і бездакорнымі, калі толькі вы сапраўды грунтоўна і цвёрда трываеце ў веры і не даеце адвесці сябе ад надзеі Евангелля, якое пачулі і якое было абвешана ўсяму стварэнню пад небам, слугою якога стаў я, Павел. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 54 (53), 3–4. 6 і 8 (Р.: пар. 6а) Рэфрэн: Вось Пан Бог мне дапамагае. 3. Уратуй мяне, Божа, сваім імем, * Рэфрэн: 6. Вось Бог дапамагае мне, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 4, 6b–15 Мы галадаем, смагнем і церпім галечу Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Ад мяне і Аполаса навучыцеся не выходзіць па-за тое, што напісана, каб вы не ўзносіліся адзін над адным. Бо хто робіць цябе адрозным? Што ж маеш ты, чаго б не атрымаў? А калі атрымаў, то чаму хвалішся, нібыта не атрымаў? Вы ўжо насыціліся, ужо ўзбагаціліся і пачалі валадарыць без нас. І няхай бы валадарылі, каб мы таксама пачалі валадарыць разам з вамі. Бо я думаю, што Бог паказаў нас, Апосталаў, апошнімі, нібыта людзей, асуджаных на смерць. Таму што мы сталі відовішчам для свету, Анёлаў і людзей. Мы неразумныя дзеля Хрыста, вы ж разумныя ў Хрысце; мы немачныя, вы ж моцныя; вы ў славе, а мы без пашаны. Нават да цяперашняй гадзіны мы галадаем і смагнем, церпім галечу і пабоі, не маем дому і цяжка працуем, зарабляючы ўласнымі рукамі. Калі нас праклінаюць, мы благаслаўляем; калі пераследуюць, мы церпім; калі нас ганьбяць, мы адказваем ласкава. Мы сталі як смецце свету, як адкіды ўсяго ажно дагэтуль. Я пішу гэта не для таго, каб пасаромець вас, але каб асцерагчы вас як сваіх умілаваных дзяцей. Бо калі б нават вы мелі безліч выхаваўцаў у Хрысце, у вас усё адно не будзе шмат айцоў, таму што я нарадзіў вас праз Евангелле ў Хрысце Езусе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 17–18. 19–20. 21 (Р.: 18а) Рэфрэн: Блізкі Пан да ўсіх, хто Яго кліча. 17. Пан справядлівы на ўсіх сваіх шляхах * Рэфрэн: 19. Ён спаўняе жаданне тых, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: 21. Хвалу Пана * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 6 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — дарога, і праўда, і жыццё, — кажа Пан. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 1–5 Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У пэўны шабат давялося Езусу праходзіць праз збожжа, а вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расціраючы рукамі. І некаторыя з фарысеяў казалі: Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат? Тады Езус сказаў ім у адказ: Хіба не чыталі вы, што зрабіў Давід, калі згаладаўся разам са сваімі спадарожнікамі? Як увайшоў ён у дом Божы, узяў ахвярныя хлябы, якія дазвалялася есці толькі святарам, і даў іх сваім спадарожнікам. І сказаў ім: Сын Чалавечы — гаспадар шабату. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 13.08.2010 12:53 |