Пятніца — дваццаць другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Клс 1, 15–20 Усё праз Яго і для Яго створана Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: Езус Хрыстус з’яўляецца вобразам нябачнага Бога, першародным сярод усякага стварэння. Бо ў Ім было створана ўсё, што на нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае: ці троны, ці панаванні, ці начальствы, ці ўлады — усё праз Яго і для Яго створана. Ён ёсць раней за ўсё, і ўсё трымаецца ў Ім. Ён — Галава Цела, гэта значыць, Касцёла. Ён — пачатак, першародны з мёртвых, каб Ён ва ўсім меў першынство. Бо спадабалася Айцу, каб у Ім жыла ўся паўната і каб праз Яго прымірыць з сабою ўсё, і зямное, і нябеснае, усталяваўшы мір праз Кроў Ягонага крыжа. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 100 (99), 2. 3. 4–5 (Р.: 2с) Рэфрэн: Станьце перад абліччам Пана з радасным спевам. 2. Усклікай Пану, уся зямля, * Рэфрэн: 3. Ведайце, што Пан ёсць Богам, * Рэфрэн: 4. Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, † Рэфрэн: 5. Бо Пан ёсць добры, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 4, 1–5 Пан выявіць намеры сэрцаў Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Няхай людзі лічаць нас слугамі Хрыста і распарадчыкамі таямніц Божых. А ў такім выпадку ад распарадчыкаў патрабуецца, каб кожны з іх аказаўся верным. Мне ж неістотна, як асудзіце мяне вы ці людскі суд, я і сам сябе не суджу. Бо я ні ў чым сябе не дакараю, але гэта не апраўдвае мяне. Пан ёсць тым, хто судзіць мяне. Таму не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Пан, які асветліць схаванае ў цемры і выявіць намеры сэрцаў. І тады кожны атрымае ўзнагароду ад Бога. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 37 (36), 3–4. 5–6. 27–28. 39–40 (Р.: 39а) Рэфрэн: Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана. 3. Спадзявайся на Пана і чыні дабро; * Рэфрэн: 5. Даручы Пану шлях свой, * Рэфрэн: 27. Ухіляйся ад зла і чыні дабро, * Рэфрэн: 39. Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 8, 12 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — святло свету, — кажа Пан. Хто ідзе за Мною, той будзе мець святло жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 5, 33–39 Калі жаніх будзе забраны ад іх, тады і будуць посціць + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Фарысеі і кніжнікі казалі Езусу: Вучні Янавы часта посцяць і моляцца, падобным чынам робяць і вучні фарысеяў, а Твае — ядуць і п’юць. Езус адказаў ім: Ці можаце прымусіць гасцей вяселля посціць, пакуль жаніх застаецца з імі? Але прыйдуць дні, калі жаніх будзе забраны ад іх, тады і будуць посціць у тыя дні. І расказаў ім прыпавесць: Ніхто не адрывае латкі ад новага адзення, каб прышыць да старога. Інакш і новае парвецца, і да старога не падыдзе латка ад новага. Ніхто таксама не налівае новага віна ў старыя мяхі. Інакш новае віно мяхі парве і само выцячэ, і мяхі прападуць. Новае ж віно трэба наліваць у новыя мяхі. І ніхто, выпіўшы старога, не хоча новага, бо кажа: Старое лепшае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 13.08.2010 12:47 |