Чацвер — дваццаць другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Клс 1, 9–14 Вызваліў нас з-пад улады цемры і прывёў у Валадарства ўмілаванага Сына свайго Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: З таго дня, калі пачулі пра вас, мы няспынна молімся і просім, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Божай ва ўсёй мудрасці і духоўным разуменні; каб вы паступалі годна Пана і ва ўсім падабаліся Яму, прыносячы плён ва ўсякай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнанні Бога; каб вы умацоўваліся ўсёю сілаю паводле моцы славы Ягонай для поўнай вытрываласці і доўгацярплівасці. Мы з радасцю дзякуем Богу і Айцу, які паклікаў вас да ўдзелу ў спадчыне святых у святле, які вызваліў нас з-пад улады цемры і прывёў у Валадарства ўмілаванага Сына свайго, у якім мы маем адкупленне і адпушчэнне грахоў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 2–3аb. 3c–4. 5–6 (Р.: 2а) Рэфрэн: Пан паказаў сваё збаўленне. 2. Паказаў Пан сваё збаўленне, * Рэфрэн: Убачылі ўсе межы зямлі * Рэфрэн: 5. Грайце Пану на гуслях, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 3, 18–23 Усё вашае, вы ж — Хрыста, а Хрыстус — Бога Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Няхай ніхто не падманвае самога сябе. Калі хто з вас лічыць сябе мудрым ў гэтым свеце, няхай будзе неразумным, каб стаць мудрым. Бо мудрасць гэтага свету — глупства ў Бога. Таму што напісана: Ён ловіць мудрых на хітрасці іхняй. І яшчэ: Пан ведае думкі мудрых і тое, што яны марныя. Таму няхай ніхто не хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае: ці Павел, ці Аполас, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае — усё вашае, вы ж — Хрыста, а Хрыстус — Бога. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24 (23), 1–2. 3–4аb. 5–6 (Р.: пар. 1) Рэфрэн: Пану належыць сусвет і ўся зямля. 1. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,* Рэфрэн: 3. Хто ўзыдзе на гару Пана, * Рэфрэн: 5. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 4, 19 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Ідзіце за Мною, — кажа Пан, — і Я зраблю вас лаўцамі людзей. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 5, 1–11 Пакінулі ўсё і пайшлі за Ім + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. І ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна. А калі скончыў гаварыць, сказаў Сымону: Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову. Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі. Зрабіўшы так, яны злавілі вялікае мноства рыбы, аж пачыналі рвацца іхнія сеткі. І ківалі супольнікам, якія былі ў другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім. Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі тануць. Калі гэта ўбачыў Сымон Пётр, прыпаў да каленяў Езуса і сказаў: Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны. Бо з-за ўлову рыбы, якую злавілі, вялікае здзіўленне ахапіла яго і ўсіх, хто быў з Ім, а таксама Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. Тады сказаў Езус Сымону: Не бойся, адгэтуль будзеш лавіць людзей. А калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 12.08.2010 17:51 |