Панядзелак — дваццаць другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 4, 13–18 Памерлых у Езусе Бог прывядзе з Ім Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Мы не хочам, браты, пакідаць вас у няведанні пра памерлых, каб не тужылі вы, як і іншыя, хто не мае надзеі. Бо калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то і памерлых у Езусе Бог прывядзе з Ім. Бо тое кажам вам у слове Пана, што мы, жывыя, пакінутыя да прыйсця Пана, не апярэдзім тых, якія памерлі. Бо сам Пан на заклік і на голас Арханёла і трубы Божай сыдзе з неба, і памерлыя ў Хрысце ўваскрэснуць першымі. Пасля мы, якія застаемся жывымі, будзем падхоплены на аблоках разам з імі насустрач Пану ў паветра, і гэтак назаўсёды будзем з Панам. Таму заахвочвайце адзін аднаго гэтымі словамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1 і 3. 4–5. 11–12. 13 (Р.: 13b) Рэфрэн: Пан прыходзіць судзіць зямлю. 4. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 4. Бо вялікі Пан і вельмі праслаўлены, * Рэфрэн: 11. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля, * Рэфрэн: 15. Перад абліччам Пана, які прыходзіць, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 2, 1–5 Я абвясціў вам таямніцу ўкрыжаванага Хрыста Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Калі я прыйшоў да вас, браты, я не прыйшоў абвяшчаць вам сведчанне Божае ўзнёслым словам ці мудрасцю. Бо я вырашыў не ведаць нічога між вас, апроч Езуса Хрыста, і то ўкрыжаванага. І я стаў перад вамі ў слабасці, і ў страху, і ў вялікім трымценні. А слова маё і прапаведаванне маё не ў пераканаўчых словах мудрасці, а ў праяўленні духа і сілы, каб вера вашая абапіралася не на чалавечай мудрасці, а на моцы Божай. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 97–98. 99–100. 101–102 (Р.: 97а) Рэфрэн: Як жа я, Пане, люблю Твой закон. 97. Як жа я люблю Твой закон, * Рэфрэн: 99. За ўсіх настаўнікаў сваіх я стаў разумнейшы, * Рэфрэн: 101. Устрымліваю ногі свае ад кожнай злой сцежкі, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 4, 18 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Дух Пана на Мне, Ён паслаў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 16–30 Паслаў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім... Ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. І падалі Яму кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: Дух Пана на Мне; Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных і казалі: Ці не сын Юзафа гэта? І Ён сказаў ім: Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме. І сказаў: Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі неба было замкнёным тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. І да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да аўдавелай жанчыны ў Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана сірыйца. Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго. Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 12.08.2010 17:29 |