XXІІ Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 3, 17–18. 20. 28–29 Станавіся пакорным, і знойдзеш ласку ў вачах Пана Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. Дзіця, рабі свае справы ў пакоры, і будзе любіць цябе чалавек богаўгодны. Чым больш ты вялікі, тым больш пакорным станавіся, і тады знойдзеш ласку ў вачах Пана, бо вялікая магутнасць Пана і праз пакорных праслаўляецца Ён. Няма леку на нядолю ганарыстага, бо парастак зла пусціў у ім карані. Сэрца разумнага разважае над прыпавесцю, а мець уважлівае вуха — гэта жаданне мудраца. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 68 (67), 4–5аc. 6–7аb. 10–11 (Р.: пар. 11b) Рэфрэн: Божа, Ты падрыхтаваў дом убогаму. 4. А справядлівыя няхай узрадуюцца і ўзвесяляцца перад Богам, * Рэфрэн: 6. Айцец для сіротаў і суддзя ўдоваў — * Рэфрэн: 10. Шчодры дождж спаслаў Ты, Божа, * Рэфрэн: Гбр 12, 18–19. 22–24а Вы прыступіліся да гары Сіён і да горада Бога жывога Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Вы не прыступіліся ні да намацальнага, ні да распаленага агню, ні да змроку, цемры і буры, ні да гулу трубы і такога голасу словаў, што тыя, хто яго пачуў, прасілі больш не звяртацца да іх непасрэдна. Вы ж прыступіліся да гары Сіён і да горада Бога жывога, да нябеснага Ерузалема, да безлічы Анёлаў, да святочнага сходу, да Касцёла першародных, запісаных у нябёсах, і да Бога — Суддзі ўсіх, да духаў праведных, якія дасягнулі дасканаласці, да Езуса — Пасрэдніка Новага Запавету. Гэта слова Божае. Мц 11, 29аb Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вазьміце ярмо Маё на сябе, — кажа Пан, — і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 1. 7–14 Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім. Заўважыўшы, што запрошаныя выбіралі першыя месцы, расказаў ім прыпавесць: Калі нехта пакліча цябе на вяселле, не сядай на першае месца, каб не аказалася, што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе, не падышоў і не сказаў табе: Саступі яму месца. І тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца. А калі цябе запросяць, прыйдзі і сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоў да цябе і сказаў: Дружа, перасядзь вышэй. Тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою. Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца. Пасля Езус сказаў таму, хто запрасіў Яго: Калі наладжваеш абед ці вячэру, не кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родных тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны не паклікалі цябе ў адказ, і ты атрымаў бы адплату. Але, калі наладжваеш гасціну, кліч убогіх, калекаў, кульгавых, невідушчых, і шчаслівы будзеш, што яны не маюць як адплаціць табе, бо адплаціцца табе ў дзень уваскрасення справядлівых. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 12.08.2010 17:23 |