XXІІ Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 4, 1–2. 6–8 Нічога не дадавайце да таго, што я наказваю вам... захоўвайце запаведзі Пана Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей прамовіў да народа, кажучы: Цяпер, Ізраэль, слухай пастановы і законы, якія я вучу вас выконваць, каб жылі вы, і ўвайшлі, і атрымалі ў спадчыну зямлю, якую дае вам Пан, Бог айцоў вашых. Нічога не дадавайце да таго, што я наказваю вам, і нічога не адымайце ад гэтага. Захоўвайце запаведзі Пана Бога вашага, якія я наказваю вам. Захоўвайце і выконвайце іх, бо гэта — мудрасць вашая і розум ваш перад вачыма народаў, якія, калі пачуюць усе пастановы гэтыя, так скажуць: Толькі гэты народ мудры і разумны, ён вялікі народ. Ці ж ёсць іншы народ вялікі, каб ягоныя багі былі так блізка, як блізкі ёсць Пан, Бог наш, калі б мы ні паклікалі Яго? Ці ж ёсць іншы вялікі народ, які б меў такія справядлівыя пастановы і законы, як ўвесь Закон гэты, што я сёння даю вам? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 15 (14), 2–3a. 3bс–4ab. 5 (Р.: 1а) Рэфрэн: Пане, хто можа жыць у Тваім шатры? 2. Той, хто паступае беззаганна * Рэфрэн: Хто не чыніць бліжняму свайму зла, * Рэфрэн: 5. Хто срэбра сваё не дае на ліхвярства * Рэфрэн: Як 1, 17–18. 21b–22. 27 Будзьце ж выканаўцамі слова Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Браты мае ўмілаваныя: Усялякае дараванне добрае і ўсялякі дасканалы дар паходзіць звыш ад Айца святла, у якога няма зменлівасці або ценю змены. Пастанавіўшы, нарадзіў нас Айцец словам праўды, каб мы былі пэўным пачаткам Ягоных стварэнняў. Прыміце з пакораю пасеянае ў вас слова, якое можа збавіць вашыя душы. Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якія падманваюць саміх сябе. Чыстая і беззаганная пабожнасць перад Богам і Айцом — гэта тое, каб наведваць сірот і ўдоваў у нядолі іхняй і захоўваць сябе незаплямленым светам. Гэта слова Божае. Як 1, 18 Пастанавіўшы, нарадзіў нас Айцец словам праўды,каб мы былі пэўным пачаткам яго стварэнняў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 1–8. 14–15. 21–23 Вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі. + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Сышліся разам да Езуса фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, якія прыйшлі з Ерузалема. І ўбачылі, што некаторыя вучні Ягоныя елі хлеб нячыстымі, гэта значыць, неабмытымі рукамі. Фарысеі ж і ўсе юдэі, трымаючыся традыцыі старэйшых, не ядуць, пакуль старанна не памыюць рук. І вярнуўшыся з рынку, не ядуць, пакуль не абмыюцца. Ёсць і яшчэ шмат таго, чаго прынята трымацца: абмыцця кубкаў, і збаноў, і місаў, і лавак. Тады пытаюцца ў Яго фарысеі і кніжнікі: Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцыі старэйшых, але ядуць хлеб нячыстымі рукамі? Ён адказаў ім: Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана: Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрцы іх далёка ад Мяне. Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэнню чалавечых запаведзяў. Бо вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі. Потым зноў паклікаў народ і сказаў яму: Слухайце Мяне ўсе і разумейце. Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека, зрабіць яго нячыстым, але тое робіць чалавека нячыстым, што выходзіць з яго. Бо знутры, з чалавечага сэрца, выходзяць благія думкі, распуста, крадзеж, забойствы, зайздрасць, чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, блюзнерства, пыха, глупства. Усё гэтае зло знутры выходзіць і робіць чалавека нячыстым. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 12.08.2010 17:17 |