Субота — дваццаць трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 1, 15–17 Прыйшоў у свет, каб збавіць грэшнікаў Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Годнае веры слова і вартае поўнага прыняцця, што Езус Хрыстус прыйшоў у свет, каб збавіць грэшнікаў, сярод якіх я першы. Але я памілаваны для таго, каб ува мне першым Езус Хрыстус паказаў усю доўгацярплівасць як прыклад тым, хто будзе верыць ў Яго дзеля жыцця вечнага. А Валадару вякоў, нятленнаму і нябачнаму, адзінаму Богу — пашана і слава на векі вечныя. Амэн. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 113 (112), 1–2. 3–4. 5а і 6–7 (Р.: пар. 2) Рэфрэн: Няхай імя Пана благаславяць вечна. 8. Хваліце, слугі Пана, * Рэфрэн: 10. Ад усходу сонца да захаду * Рэфрэн: 12. Хто падобны да Пана, Бога нашага, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 10, 14–22 Адзін ёсць хлеб, адно цела — мы многія, бо мы ўсе саўдзельнікі аднаго хлеба Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Мае ўмілаваныя, уцякайце ад ідалапаклонства. Я гавару вам як разумным, а вы разважце самі, што кажу. Келіх благаслаўлення, які благаслаўляем, ці не з’яўляецца ўдзелам у крыві Хрыста? Хлеб, які ламаем, ці ж не з’яўляецца ўдзелам у Целе Хрыста? Адзін ёсць хлеб, адно цела — мы многія. Бо мы ўсе саўдзельнікі аднаго хлеба. Глядзіце на Ізраэль паводле цела: ці тыя, хто есць ахвяры, не з’яўлюцца супольнікамі ахвярніка? Што ж кажу я? Ці тое, што ахвяра ідалам, або ідал нешта ўяўляюць? Не, але тое, што ахвяруюць язычнікі, яны ахвяруюць дэманам, а не Богу. Я ж не хачу, каб вы сталі супольнікамі дэманаў. Вы не можаце піць келіха Пана і келіха дэманаў, не можаце сядзець за сталом Пана і за сталом дэманаў. Няўжо мы будзем абуджаць зайздрасць Пана? Хіба мы мацнейшыя за Яго? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116В (115), 12–13. 17–18 (Р.: 17а) Рэфрэн: Прынясу Табе, Пане, ахвяру хвалы. 12. Чым аддзячу я Пану * Рэфрэн: 17. Я прынясу Табе ахвяру хвалы * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 23 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, — і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 43–49 Што вы клічаце Мяне: Пане, Пане, — а не выконваеце таго, што Я кажу? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус казаў сваім вучням: Няма добрага дрэва, якое б прыносіла дрэнны плод, ці дрэннага дрэва, якое б прыносіла добры плод. Бо кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе: не збіраюць з церняў смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду. Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя. Што вы клічаце Мяне: Пане, Пане, – а не выконваеце таго, што Я кажу? Я пакажу вам, да каго падобны кожны, хто прыходзіць да Мяне, слухае Маё слова і выконвае яго. Ён падобны да чалавека, які, будуючы дом, глыбока выкапаў і заклаў падмурак на скале. Калі здарылася паводка, паток хлынуў на гэты дом, аднак не змог пахіснуць яго, таму што ён быў добра збудаваны. А той, хто слухае і не выконвае, падобны да чалавека, які збудаваў дом на зямлі і без падмурка. Паток хлынуў на яго, і ён адразу абваліўся, і вялікае было зруйнаванне дому гэтага. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 30.08.2010 18:59 |