Пятніца — дваццаць трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 1, 1–2. 12–14 Раней я быў блюзнерцам, але быў памілаваны Пачатак Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Павел, апостал Хрыста Езуса паводле загаду Бога, нашага Збаўцы і Надзеі нашай, Езуса Хрыста – Цімафею, сапраўднаму дзіцяці ў веры. Ласка, міласэрнасць і спакой ад Бога Айца і нашага Пана Езуса Хрыста. Я дзякую нашаму Пану Езусу Хрысту, які ўмацаваў мяне, таму што Ён палічыў мяне вартым даверу, паставіўшы на службу, хоць я раней быў блюзнерцам, пераследнікам і крыўдзіцелем. Але я быў памілаваны, таму што рабіў гэта ў няведанні і бязвер’і. І ласка нашага Пана шчодра перапоўніла мяне разам з вераю і любоўю, якая ў Езусе Хрысце. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 1–2а і 5. 7–8. 11 (Р.: пар. 5а) Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй. 3. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, * Рэфрэн: 7. Благаслаўлю Пана, які дае мне параду, * Рэфрэн: 11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 9, 16–19. 22b–27 Для ўсіх я стаў усім, каб любою цаною збавіць некага Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Калі я абвяшчаю Евангелле, то мне няма чым хваліцца, бо абавязак гэты ўскладзены на мяне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Евангелля. Бо, калі раблю гэта з уласнай волі, атрымліваю ўзнагароду; а калі не з уласнай волі, то выконваю даручанае мне служэнне. Якая ж мая ўзнагарода? Каб, бескарысліва прапаведуючы Евангелле, я даносіў навіну пра Хрыста, не карыстаючыся маёю ўладаю ў Евангеллі. Таму што, будучы вольным ад усіх, я стаў нявольнікам ўсіх, каб здабыць яшчэ больш. Для ўсіх я стаў усім, каб любою цаною збавіць некага. Раблю ж гэта дзеля Евангелля, каб стаць яго саўдзельнікам. Ці не ведаеце, што на стадыёне бягуць усе бегуны, але ўзнагароду атрымлівае адзін? Дык бяжыце так, каб атрымаць яе. Кожны спаборнік вытрымлівае ўсё; толькі тыя – каб атрымаць тленны вянок, а мы – нятленны. Таму я не бягу так, нібы бязмэтна, не змагаюся так, нібы б’ючы паветра; але я суровы да свайго цела і лічу яго паднявольным, каб, прапаведуючы іншым, самому не аказацца няздатным. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 84 (83), 3. 4. 5–6. 12 (Р.: 2) Рэфрэн: Мілыя шатры Твае, Пане Магуццяў. 3. Знемагае і імкнецца душа мая * Рэфрэн: 4. Нават верабей знаходзіць сабе дом, а ластаўка – гняздо, * Рэфрэн: 5. Шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім, * Рэфрэн: 12. Бо Пан Бог — гэта сонца і шчыт, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 17, 17 b.a Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Слова Тваё, Пане, — гэта праўда, асвяці нас у праўдзе. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 39–42 Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? Ці ж не зваляцца абодва ў яму? Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік. Чаму ты бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ва ўласным воку не заўважаеш? Як ты можаш казаць брату свайму: Дай, браце, я выцягну шчэпку з вока твайго, — калі сам не бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік, выцягні спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выцягнуць шчэпку з вока свайго брата. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 30.08.2010 18:53 |