Серада — дваццаць трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Клс 3, 1–11 Вы памерлі разам з Хрыстом. Таму зрабіце мёртвымі тое, што зямное ў целе вашым Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное, бо вы памерлі, і жыццё вашае схавана з Хрыстом у Богу. Калі ж з’явіцца Хрыстус, жыццё вашае, тады і вы з’явіцеся разам з Ім у хвале. Таму зрабіце мёртвымі тое, што зямное ў целе вашым: распусту, нячыстасць, моцнае захапленне, дрэнныя памкненні і хцівасць, якая з’яўляецца ідалапаклонствам. З-за гэтых рэчаў гнеў Божы сыходзіць на сыноў непаслухмянасці, сярод якіх і вы калісьці хадзілі, калі жылі сярод іх. Цяпер жа і вы адкіньце гэта ўсё: гнеў, абурэнне, злосць, блюзнерства, зласлоўе з вуснаў вашых. Не хлусіце адзін аднаму, бо вы знялі з сябе старога чалавека разам з ягонымі ўчынкамі і апрануліся ў новага, які абнаўляецца для пазнання паводле вобраза таго, хто стварыў яго. І тут ўжо няма ні эліна, ні юдэя, ні абразання, ні адсутнасці абразання, ні варвара, ні скіфа, ні раба, ні свабоднага, але ўсё і ва ўсім — Хрыстус. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 2–3. 10–11. 12–13аb (Р.: 9а) Рэфрэн: Пан добры да ўсіх. 2. Кожны дзень благаслаўляць Цябе буду * Рэфрэн: 10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, * Рэфрэн: 12. Няхай сыны чалавечыя даведаюцца пра Тваю магутнасць * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 7, 25–31 Ты злучыўся з жонкаю? Не шукай разводу. Ты вольны ад жонкі? Не шукай жонкі Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Адносна дзявоцтва я не маю наказу ад Пана, але выказваю сваё меркаванне як той, каго міласэрнасць Пана зрабіла вартым даверу. Таму з-за цяперашняга ўціску я лічу слушным, што чалавеку лепш заставацца такім. Ты злучыўся з жонкаю? Не шукай разводу. Ты вольны ад жонкі? Не шукай жонкі. Калі ты і ажаніўся, то не зграшыў, і калі дзева выйшла замуж, то не зграшыла. Але такія зведаюць нядолю ў целе, а я ж шкадую вас. Я кажу вам, браты, што заканчваецца час. Таму тыя, хто мае жонак, няхай будуць як тыя, хто не мае; і тыя, хто плача, як тыя, хто не плача; і тыя, хто радуецца, як тыя, хто не радуецца; і тыя, хто купляе, як тыя, хто не набывае; і тыя, хто карыстаецца светам, як тыя, хто не карыстаецца, бо мінае вобраз гэтага свету. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 45 (44), 11–12. 14–15. 16–17 (Р.: 11а) Рэфрэн: Паглядзі, дачка, і схілі сваё вуха. 11. Паглядзі, дачка, паслухай і схілі сваё вуха, * Рэфрэн: 14. Поўная славы выходзіць дачка Караля. * Рэфрэн: 16. Вядуць іх з радасцю і ў захапленні, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Радуйцеся і весяліцеся, Лк 6, 23аb бо вялікая ваша ўзнагарода на нябёсах, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 20–26 Шчаслівыя ўбогія. Гора вам, багатыя + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус узняў вочы свае на вучняў сваіх і сказаў: Шчаслівыя ўбогія духам, бо ваша ёсць Валадарства Божае. Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце. Шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце. Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі, і калі адрынуць вас, і будуць зневажаць, і з-за Сына Чалавечага адкінуць імя вашае, як зло. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія. Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне. Гора вам, якія цяпер сытыя, бо галадаць будзеце. Гора вам, якія цяпер смеяцеся, бо смуткаваць і плакаць будзеце. Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас, бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 30.08.2010 18:41 |