Аўторак — дваццаць трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Клс 2, 6–15 Пан ажывіў вас разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: Як вы прынялі Пана Езуса Хрыста, так паступайце ў Ім, укаранёныя і збудаваныя ў Ім, умацаваныя вераю, як навучылі вас, перапаўняючыся ўдзячнасцю. Глядзіце, каб ніхто не захапіў вас у палон філасофіяй і марным падманам паводле чалавечай традыцыі, паводле прынцыпаў свету, а не паводле Хрыста. Таму што ў Ім цялесна жыве ўся паўната Боскасці, і вы атрымалі паўнату ў Ім, які ёсць галавою ўсялякага Панавання і Улады. У Ім вы таксама абрэзаныя нерукатворным абразаннем, калі абразанне Хрыстова зняло з вас грахоўнасць цела. Пахаваныя ў хросце разам з Ім, вы ўваскрэслі таксама ў Ім дзякуючы веры ў дзеянне Бога, які ўваскрасіў Яго з мёртвых. І вас, мёртвых праз грахі і неабразанне цела вашага, Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы ўсе грахі. Ён сцёр запіс нашых даўгоў адносна пастановаў, які быў супраць нас, і скасаваў яго, прыбіўшы да крыжа. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 1–2. 8–9. 10–11 (Р.: 9а) Рэфрэн: Пан добры да ўсіх. 1. Буду ўзвялічваць Цябе, Бог і Валадар мой, * Рэфрэн: 8. Пан міласэрны і ласкавы, * Рэфрэн: 10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 6, 1–11 Брат судзіцца з братам, і гэта перад няверуючымі! Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Як адважваецца нехта з вас, маючы справу супраць іншага, судзіцца перад несправядлівымі, а не перад святымі? Хіба не ведаеце, што святыя будуць судзіць свет? А калі будзеце судзіць свет, то ці ж не вартыя вы судзіць у нязначных справах? Хіба не ведаеце, што мы будзем судзіць Анёлаў, ужо не кажучы пра жыццёвыя справы? Аднак вы, калі разбіраеце жыццёвыя справы, ці не прызначаеце суддзямі тых, хто ў Касцёле нічога не значыць? На сорам ваш кажу гэта. Няўжо сярод вас няма нікога мудрага, хто б мог рассудзіць паміж сваімі братамі? Але брат судзіцца з братам, і гэта перад няверуючымі! Наогул ганебна для вас само тое, што вы судзіцеся паміж сабою. Ці не лепш вам цярпець несправядлівасць? Ці не лепш вам застацца ашуканымі? Але вы самі крыўдзіце і ашукваеце, і пры гэтым братоў. Хіба не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага? Не ўводзьце сябе ў зман: ні распуснікі, ні ідалапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні пестуны, ні мужаложнікі, ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні паклёпнікі, ні рабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага. І такімі былі некаторыя з вас. Але вы абмыліся, але вы былі асвячаныя, але вы былі апраўданыя ў імя нашага Пана Езуса Хрыста і Духам Бога нашага. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 149, 1–2. 3–4. 5–6а і 9b (Р.: 4а) Рэфрэн: Спявайце Пану, бо народ свой любіць. 7. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 9. Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, * Рэфрэн: 11. Няхай усклікаюць святыя ў славе, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 15, 16 Не вы мяне выбралі, але Я выбраў вас,каб ішлі вы і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 12–19 Правёў ноч у малітве. І выбраў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У тыя дні: Езус узышоў на гару памаліцца і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам. Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона. Яны прыходзілі паслухаць Яго і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў, вылечваліся. І ўсе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што ад Яго сыходзіла сіла і вылечвала ўсіх. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 30.08.2010 18:34 |