XXІIІ Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 35, 4–7а Вочы сляпых будуць бачыць, і вушы глухіх адкрыюцца Чытанне кнігі прарока Ісаі. Скажыце маладушным:Будзьце адважнымі! Не бойцеся! Вось Бог ваш, помста прыйдзе; адплата Божая. Ён сам прыходзіць і збавіць вас. Тады вочы сляпых будуць бачыць, і вушы глухіх адкрыюцца. Тады кульгавы, як алень, падскочыць, і язык нямых усклікне радасна. Бо пачне біць крыніца вады ў пустыні, і патокі ў стэпах; засохлая зямля ператворыцца ў возера; бязводнае месца ў крыніцы вады. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 146 (145), 7. 8–9а. 9bc–10 (Р.: 1) Рэфрэн: Хвалі, душа мая, Пана. 7. Ён справядліва судзіць пакрыўджаных, Рэфрэн: 8. Пан адкрывае вочы сляпым, * Рэфрэн: Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, * Рэфрэн: Як 2, 1–5 Ці ж не Бог выбраў бедных спадкаемцамі Валадарства Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Браты мае, не зважаючы на асобы, майце веру ў Езуса Хрыста, нашага Пана хвалы. Бо калі на сход ваш прыйдзе чалавек з залатым пярсцёнкам, у бліскучым адзенні, і ўвойдзе таксама бедны ў бруднай вопратцы, і вы пагледзіце на апранутага ў бліскучае адзенне, і скажаце яму: Ты сядай тут, на добрае месца, — а беднаму скажаце: Ты стань там, — ці: Сядай тут, каля падножжа майго, — то ці ж не робіце адрознення між вамі самімі і не становіцеся суддзямі са злымі думкамі? Паслухайце, браты мае ўмілаваныя. Ці ж не Бог выбраў бедных свету багатымі вераю і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, хто любіць Яго? Гэта слова Божае. пар. Мц 4, 23 Езус абвяшчаў Евангелле аб Валадарствеі лячыў усялякую немач у людзей. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 31–37 Учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. І прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. І, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффата! — што значыць: Адкрыйся. І адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна. Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. І, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: Ён зрабіў ўсё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 30.08.2010 18:14 |