Чацвер — дваццаць чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 4, 12–16 Зважай на сябе і на навучанне: і самога сябе збавіш, і тых, хто цябе слухае Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але стань для верных узорам у слове, паводзінах, любові, веры і беззаганнасці. Пакуль не прыйду, звяртай увагу на чытанне, заахвочванне і навучанне. Не пераставай клапаціцца аб дары, які ёсць ў табе і які быў дадзены табе праз прароцтва і ўскладанне рук прэзбітэраў. Аб гэтым клапаціся, гэтаму сябе прысвячай, каб твой поступ быў відавочны для ўсіх. Зважай на сябе і на навучанне, трывай у гэтым, бо, робячы так, і самога сябе збавіш, і тых, хто цябе слухае. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 7–8. 9. 10 (Р.: 2а) Рэфрэн: Вялікія справы Пана. 7. Справы рук Ягоных праўдзівыя і справядлівыя, * Рэфрэн: 9. Ён адкупленне спаслаў * Рэфрэн: 10. Пачатак мудрасці — * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 15, 1–11 Мы так прапаведуем, а вы так паверылі Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Нагадваю вам, браты, Евангелле, якое я абвяшчаў вам і якое вы прынялі, і ў якім трываеце, і праз якое таксама збавіцеся, калі цвёрда захаваеце тое слова, што я абвясціў вам. Калі толькі не дарма паверылі. Бо спачатку я перадаў вам тое, што і сам прыняў: што Хрыстус памёр за нашыя грахі паводле Пісання, што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень паводле Пісання, і што з’явіўся Кіфе, а потым — Дванаццаці. Пасля з’явіўся больш чым пяцістам братам адначасова, большасць з якіх жыве дагэтуль, а некаторыя спачылі. Потым з’явіўся Якубу, потым – усім Апосталам. Пазней за ўсіх з’явіўся і мне, як неданошанаму плоду. Бо я найменшы з Апосталаў і не варты называцца Апосталам, паколькі пераследаваў Касцёл Божы. Але з ласкі Божай я стаў тым, чым ёсць, і ласка Ягоная, дазеная мне, не была дарэмнаю. Наадварот, я працаваў больш за ўсіх іх, ды і не я, а ласка Божая, што са мною. Таму ці я, ці яны, мы так прапаведуем, а вы так паверылі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 118 (117), 1–2. 16–17. 28 (Р.: 1) Рэфрэн: Хваліце Пана, бо навекі Яго міласэрнасць. 1. Хваліце Пана, бо Ён добры, * Рэфрэн: 16. Правіца Пана ўзнялася высока, * Рэфрэн: 28. Ты — мой Бог, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 11, 28 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 7, 36–50 Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Адзін з фарысеяў запрасіў Езуса паесці з ім. І ўвайшоўшы ў дом фарысея, Ён узлёг за сталом. І вось, жанчына, якая была грэшніцай у горадзе, даведаўшыся, што Ён узлёг за сталом у доме фарысея, прынесла алебастравы флакон пахучага алею і, стоячы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і валасамі сваёй галавы выцірала і цалавала ногі Яму, і намашчвала пахучым алеем. Убачыўшы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: Калі б Ён быў прарокам, то ведаў бы, хто гэта жанчына, якая дакранаецца да Яго, што яна грэшніца. І Езус сказаў яму ў адказ: Сымон, Я хачу нешта сказаць табе. Ён жа кажа: Скажы, Настаўнік. У аднаго крэдытора былі два даўжнікі. Адзін вінен быў пяцьсот дынараў, а другі – пяцьдзесят. Паколькі не мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Дык хто з іх больш палюбіць яго? Сымон адказаў: Думаю, той, каму больш даравана. Ён сказаў яму: Ты правільна разважыў. І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: Бачыш гэтую жанчыну? Я прыйшоў у твой дом, і ты не даў Мне вады для ног, а яна слязьмі абліла Мае ногі і выцерла сваімі валасамі. Ты пацалунку Мне не даў, а яна з той хвіліны, калі Я прыйшоў, няспынна цалуе Мне ногі. Ты галавы Мне алеем не намасціў, а яна пахучым алеем намасціла Мне ногі. Дзеля гэтага кажу табе: Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла. А каму мала даруецца, той мала любіць. А ёй сказаў: Даруюцца табе грахі. І тыя, хто сядзеў за сталом разам з Ім, пачалі казаць самі сабе: Хто Ён такі, што нават грахі даруе? А Ён сказаў жанчыне: Вера твая ўратавала цябе, ідзі ў спакоі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 31.08.2010 12:47 |