Панядзелак — дваццаць чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Цім 2, 1–8 Каб за ўсіх людзей узносіліся малітвы да Бога, які хоча, каб усе людзі былі збаўлены Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Перш за ўсё, я заклікаю, каб прашэнні, малітвы, просьбы аб заступніцтве і падзякі ўзносіліся за ўсіх людзей, за каралёў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі весці спакойнае і ціхае жыццё ва ўсёй пабожнасці і годнасці. Гэта добра і прыемна ў вачах Збаўцы нашага, Бога, які хоча, каб усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнання праўды. Бо адзін Бог і адзін пасрэднік паміж Богам і людзьмі: Чалавек Езус Хрыстус, які аддаў сябе самога на водкуп за ўсіх як сведчанне, абвешчанае ў адпаведную пару, дзеля чаго я прызначаны прапаведнікам і апосталам (кажу праўду і не хлушу), настаўнікам для язычнікаў у веры і праўдзе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 28 (27), 2. 7. 8–9 (Р.: пар. 6) Рэфрэн: Благаслаўлёны Пан, бо пачуў маю малітву. 2. Пачуй голас маёй малітвы, Рэфрэн: 7. Пан — мая сіла і мая абарона, Рэфрэн: 8. Пан — гэта магутнасць Ягонага народа Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 11, 17–26. 33 Калі сярод вас паўстае разлад, гэта не спажыванне Вячэры Пана Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Даючы гэтыя настаўленні, я не хвалю таго, што вы збіраецеся разам не на карысць, але на шкоду. Бо, перш за ўсё, я чую, што, калі вы збіраецеся разам у касцёле, сярод вас паўстае разлад. І ў гэта я ў пэўнай ступені веру. Бо павінны быць у вас падзелы, каб і выпрабаваныя маглі выявіцца сярод вас. Бо я прыняў ад Пана тое, што і вам перадаў, што Пан Езус у тую ноч, у якую быў выданы, узяў хлеб, падзякаваў, паламаў і сказаў: Гэта Цела Маё, якое за вас будзе выдана. Гэта чыніце на Маю памяць. Таксама ўзяў пасля вячэры келіх і сказаў: Гэта ёсць келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй. Кожны раз, калі Яго будзеце піць, чыніце гэта на Маю памяць. Кожны раз, калі будзеце есці гэты хлеб і піць з гэтага келіха, абвяшчайце смерць Пана, пакуль Ён не прыйдзе. Таму, браты мае, калі збіраецеся на трапезу, чакайце адзін аднаго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 7–8а. 8b–9. 10. 17 (Р.: 1 Кар 11, 26b) Рэфрэн: Абвяшчайце смерць Пана, пакуль Ён не прыйдзе. 7. Ахвяры і прынашэння Ты не пажадаў, * Рэфрэн: У пачатку кнігі * Рэфрэн: 10. Я абвяшчаў Тваю справядлівасць * Рэфрэн: 17. Няхай весяляцца і радуюцца Табою тыя, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 3, 16 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 7, 1–10 Нават у Ізраэлі Я не знайшоў такой вялікай веры + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі Езус скончыў сваю прамову да народа, Ён увайшоў у Кафарнаум. У аднаго ж сотніка захварэў і быў пры смерці слуга, якім ён даражыў. Пачуўшы пра Езуса, сотнік паслаў да Яго юдэйскіх старэйшын, каб папрасілі Яго прыйсці і аздаравіць ягонага слугу. Тыя прыйшлі да Езуса і настойліва прасілі Яго, кажучы: Ён варты, каб Ты зрабіў яму гэта, бо ён любіць наш народ і нават пабудаваў нам сінагогу. Езус пайшоў з імі. І калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік паслаў сяброў сказаць Яму: Пане, не турбуйся, бо я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой. Таму я не палічыў сябе вартым прыйсці да Цябе. Але скажы слова, і будзе здаровы слуга мой. Бо я таксама чалавек, падпарадкаваны ўладзе, і маю ва ўладзе жаўнераў. Кажу аднаму: Ідзі, — і ён ідзе; другому: Прыйдзі, — і ён прыходзіць; а майму слузе: Зрабі гэта, — і ён робіць. Пачуўшы гэта, Езус дзівіўся яму і, павярнуўшыся да натоўпу, які спадарожнічаў Яму, сказаў: Кажу вам: нават у Ізраэлі Я не знайшоў такой вялікай веры. Калі ж пасланцы вярнуліся дадому, яны засталі слугу здаровым. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 31.08.2010 12:10 |