XXІV Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 32, 7–11. 13–14 Адступіўся Пан ад зла, якое думаў зрабіць народу свайму Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Пан сказаў Майсею: Хутчэй ідзі ўніз, бо зграшыў твой народ, які ты вывеў з егіпецкай зямлі. Хутка адвярнуліся яны ад шляху, які Я ім наказаў, і зрабілі сабе адлітага цяльца, і пакланяліся яму, і прыносілі яму ахвяры, кажучы: Вось бог твой, Ізраэль, які вывеў цябе з егіпецкай зямлі. І зноў сказаў Пан Майсею: Я бачу народ гэты: гэта народ з цвёрдым каркам. А цяпер пакінь Мяне, каб запалаў гнеў Мой на іх і каб Я павынішчаў іх. З цябе ж Я зраблю вялікі народ. Аднак Майсей пачаў маліць Пана Бога свайго, кажучы: Чаму разгарэўся Твой гнеў на Твой народ, які Ты вывеў з егіпецкай зямлі вялікаю моцай і магутнаю рукою? Успомні Абрагама, Ісаака і Ізраэля, слугаў Тваіх, якім Ты пакляўся самім сабою, кажучы: Памножу ваша патомства, як зоркі нябесныя; і ўсю гэту зямлю, пра якую казаў Я, дам нашчадкам вашым у вечную спадчыну. І адступіўся Пан ад зла, якое думаў зрабіць народу свайму. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 51 (50), 3–4. 12–13. 17 і 19 (Р.: Лк 15, 18) Рэфрэн: Устану і пайду да айца майго. 3. Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй * Рэфрэн: 12. Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, * Рэфрэн: 17. Пане, адкрый мае вусны, * Рэфрэн: 1 Цім 1, 12–17 Хрыстус прыйшоў у свет, каб збавіць грэшнікаў Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Я дзякую нашаму Пану Езусу Хрысту, які ўмацаваў мяне, таму што Ён палічыў мяне вартым даверу, паставіўшы на службу, хоць я раней быў блюзнерцам, пераследнікам і крыўдзіцелем. Але я быў памілаваны, таму што рабіў гэта ў няведанні і бязвер’і. І ласка нашага Пана шчодра перапоўніла мяне разам з вераю і любоўю, якая ў Езусе Хрысце. Годнае веры слова і вартае поўнага прыняцця, што Езус Хрыстус прыйшоў у свет, каб збавіць грэшнікаў, сярод якіх я першы. Але я памілаваны для таго, каб ува мне першым Езус Хрыстус паказаў усю велікадушнасць як прыклад тым, хто будзе верыць ў Яго дзеля жыцця вечнага. А Валадару вякоў, нятленнаму і нябачнаму, адзінаму Богу — пашана і слава на векі вечныя. Амэн. Гэта слова Божае. 2 Кар 5, 19 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Бог у Хрысце паяднаў з сабою свет, даючы нам слова паяднання. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 15, 1–10 На нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: Ён прымае грэшнікаў і есць з імі. Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па згубленую, пакуль не знойдзе яе? А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасцю і прыйдзе дадому, пакліча сяброў і суседзяў, кажучы ім: Радуйцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку. Кажу вам, што таксама на нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не патрабуюць пакаяння. Ці якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў і згубіўшы адну драхму, не запаліць свечкі і не пачне вымятаць дом і пільна шукаць, пакуль не знойдзе? А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак ды скажа: цешцеся са мною, таму што я знайшла згубленую драхму. Так, кажу вам, бывае радасць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 31.08.2010 12:03 |