ХХIV Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 50, 5–9а Плечы свае я падставіў тым, хто б’е Чытанне кнігі прарока Ісаі. Пан Бог адкрыў вуха маё,і я не запярэчыў, не адступіў назад. Плечы свае я падставіў тым, хто б’е, і шчокі свае тым, хто выдзірае бараду маю. Аблічча свайго я не адвярнуў ад зняваг і аплявання. Пан Бог дапамагае мне, таму я не саромеюся, таму зрабіў я твар свой, як цвёрды камень, і ведаю, што не зазнаю сораму. Блізка той, хто мяне апраўдвае. Хто ж захоча спрачацца са мною? Станем разам! Хто мой абвінаваўца? Няхай падыдзе да мяне! Вось Пан Бог дапамагае мне! Хто ж той, хто асудзіць мяне? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116А (114), 1–2. 3–4. 5–6. 8–9 (Р.: 9) Рэфрэн: Буду хадзіць перад Панам на зямлі жывых. 1. Люблю я Пана, бо Ён пачуў * Рэфрэн: 3. Акружылі мяне путы смерці, † Рэфрэн: 5. Пан ласкавы і справядлівы, * Рэфрэн: 8. Бо Ён вырваў душу маю ад смерці, * Рэфрэн: Як 2, 14–18 Вера без учынкаў мёртвая Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Якая карысць, браты мае, калі нехта кажа, што мае веру, а ўчынкаў не мае? Ці можа вера збавіць яго? Калі брат ці сястра знаходзяцца ў галечы, не маючы штодзённай ежы, а нехта з вас скажа ім: Ідзіце ў спакоі, грэйцеся і насычайцеся, — але не дасць ім неабходнага для цела, то якая з гэтага карысць? Так і вера без учынкаў мёртвая сама па сабе. Але нехта скажа: Ты маеш веру, а я маю ўчынкі, то пакажы мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру з маімі ўчынкамі. Гэта слова Божае. Гал 6, 14 Няхай я не буду хваліцца нічым, акрамя крыжа Пана, праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я — для свету. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 8, 27–35 Ты — Хрыстус… Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус са сваімі вучнямі пайшоў у вёскі Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: Кім людзі лічаць Мяне? Яны адказвалі Яму: Янам Хрысціцелем, другія — Іллёю, іншыя — адным з прарокаў. А Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? Пётр сказаў Яму ў адказ: Ты — Хрыстус. І загадаў ім, каб нікому не казалі пра Яго. І пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшымі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. І казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго. А Ён, павярнуўшыся і паглязеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, сказаўшы: Адыдзі ад Мяне, сатана, бо ты не пра Божае думаеш, а пра чалавечае. І, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі сваімі, сказаў ім: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 31.08.2010 11:37 |