ХХIV Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 27, 30 — 28, 7 Даруй несправядлівасць бліжняму свайму, і тады, калі будзеш маліцца, твае грахі дараваны будуць Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. і чалавек грэшны будзе падуладны ім. Той, хто помсціць, зведае помсту ад Бога, які дакладна запомніць грахі ягоныя. Даруй несправядлівасць бліжняму свайму, і тады, калі будзеш маліцца, твае грахі дараваны будуць. Калі чалавек трывае ў гневе на чалавека, то ці можа ён шукаць аздараўлення ад Пана? Калі да такога ж чалавека, як і сам, не мае міласэрнасці, то ці можа ён маліцца аб прабачэнні грахоў сваіх? Калі сам ён, будучы цялесным стварэннем, трывае ў гневе, то хто ж злітуецца над грахамі ягонымі? Памятай пра апошнія рэчы і перастань ненавідзець, памятай пра тленне і смерць і захоўвай запаведзі Пана. Памятай пра запаведзі і не гневайся на бліжняга. Памятай пра запавет Найвышэйшага і не зважай на правіны бліжняга. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 9–10. 11–12 (Р.: 8а) Рэфрэн: Міласэрны ёсць Пан і ласкавы. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 3. Ён адпускае ўсе беззаконні твае * Рэфрэн: 9. Не злуецца вечна * Рэфрэн: 11. Бо, як высока ўзносіцца неба над зямлёю, * Рэфрэн: Рым 14, 7–9 Ці жывём, ці паміраем, мы належым Пану Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не памірае для сябе; бо калі мы жывём, то жывём для Пана, калі ж паміраем — для Пана паміраем. Таму ці жывём, ці паміраем, мы належым Пану. Бо дзеля гэтага Хрыстус і памёр, і ажыў, каб панаваць і над мёртвымі, і над жывымі. Гэта слова Божае. Ян 13, 34 Новую запаведзь даю вам, — кажа Пан, —каб вы любілі адзін аднаго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 21–35 Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў? Езус адказвае яму: Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў. Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. Калі ён пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысячаў талантаў. Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў прадаць яго і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. Тады, упаўшы, слуга кланяўся перад ім і казаў: Будзь велікадушны да мяне, і ўсё табе аддам. Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугою, адпусціў яго і дараваў яму доўг. А калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: Аддай мне, што вінен. Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных і маліў яго, кажучы: Будзь велікадушны да мяне, і аддам табе. Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу. Сабраты яго, убачыўшы, што здарылася, засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі гаспадару свайму ўсё, што cталася. Тады гаспадар ягоны паклікаў яго і сказаў: Нягодны слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне; ці ж не належала і табе змілавацца над сабратам тваім, як і я змілаваўся над табою? I, разгневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго мучыцелям, пакуль не верне яму ўсяго доўгу. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца вашага не даруе брату свайму. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 31.08.2010 11:32 |