Субота — дваццаць пяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зах 2, 5–9. 14–15а Вось Я іду і пасялюся пасярод цябе Чытанне кнігі прарока Захарыі. Я падняў свае вочы і ўбачыў: вось чалавек з землямерным шнуром. Я спытаўся: Куды ідзеш ты? Ён адказаў мне: Памераць Ерузалем і паглядзець, якая шырыня яго і якая даўжыня яго. І вось Анёл, які гутарыў са мною, выйшаў, а другі Анёл скіраваўся яму насустрач і сказаў: Бяжы і скажы гэтаму юнаку: Ерузалем застанецца горадам без муроў, так шмат будзе ў ім людзей і жывёлы. І Я стану для яго, — кажа Пан, — вогненным мурам навокал і буду славай ягонай пасярод яго. Весяліся і радуйся, дачка Сіёна, Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Ер 31, 10. 11–12аb. 13 (Р.: пар. 10d) Рэфрэн: Пан зберажэ нас, як свой статак пастыр. 10. Слухайце, народы, слова Пана, * Рэфрэн: 11. Бо Пан адкупіў Якуба, * Рэфрэн: 13. Тады дзяўчына будзе весяліцца ў танцы, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Экл 11, 9 — 12, 8 Памятай пра Стваральніка свайго, пакуль пыл не вярнуўся ў зямлю і дух не адышоў да Бога Чытанне кнігі Эклезіяста. Радуйся, юнак, у маладосці сваёй, і няхай радуецца сэрца тваё ва ўсе дні твайго юнацтва. Хадзі шляхамі сэрца свайго і таго, што бачаць твае вочы. Толькі ведай, што за ўсё гэта Бог цябе пакліча на суд. Адганяй клопат ад сэрца свайго і аддаляй зло ад свайго цела, бо юнацтва і маладосць — гэта марнасць. Памятай пра Стваральніка свайго ў дні сваёй маладосці, пакуль не настаў час нядолі і не наблізіліся гады, пра якія ты скажаш: Яны непрыемныя мне. Пакуль не паблякла сонца, святло, месяц і зоркі; пакуль не вярнуліся хмары пасля дажджу. Тады задрыжаць вартаўнікі дому і схіляцца моцныя мужы. Тады млынаркі будуць хутка спыняць працу, бо іх стане менш, і спахмурнеюць тыя, хто выглядае праз вокны. Тады зачыняцца дзверы на вуліцу, сціхне шум жорнаў, і будуць падымацца на крык птушкі. Тады замоўкнуць гукі спеву, тады пачнуць баяцца вышыняў і адчуваць страх на дарозе. Тады заквітнее міндаль, пацяжэе саранча і рассыплецца каперс. Але чалавек адыходзіць да свайго дому вечнасці і жалобніцы ўжо ходзяць па вуліцы. Памятай пра Стваральніка, пакуль не парваўся срэбны шнур, і не разламаўся залаты кубак, і не разбіўся збан каля студні, і зламанае кола не звалілася ў калодзеж. Тады пыл вернецца ў зямлю, з якой паўстаў, а дух адыдзе да Бога, які яго даў. Марнасць марнасцяў, — сказаў Эклезіяст, — усё марнасць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 90 (89), 3–4. 5–6. 12–13. 14 і 17 (Р.: 1) Рэфрэн: Пан наш прытулак з пакалення ў пакаленне. 3. Ты вяртаеш чалавека ў пыл і кажаш: * Рэфрэн: 5. Нібы разводдзем іх змываеш, † Рэфрэн: 12. Навучы нас так лічыць дні нашыя, * Рэфрэн: 14. Напоўні раніцаю нас сваёй міласэрнасцю, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 2 Цім 1, 10 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць і асвятліў Евангеллем жыццё. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 43b–45 Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі ўсе здзіўляліся ўсяму, што рабіў Езус, Ён сказаў сваім вучням: Пакладзіце сабе ў вушы словы гэтыя, бо Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей. Але вучні не зразумелі сказанага, таму што гэта было схавана ад іх, каб яны не спазналі. Запытацца ж у Яго пра сказанае баяліся. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 07.09.2010 17:55 |