Чацвер — дваццаць пяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Аг 1, 1–8 Будуйце дом, каб Я знайшоў у ім упадабанне Пачатак кнігі прарока Агея. У другі год панавання караля Дарыя, у першы дзень шостага месяца, Пан скіраваў сваё слова праз прарока Агея да кіраўніка Юдэі Зарабабэля, сына Салятыэля, і да першасвятара Езуса, сына Егацадака. Так кажа Пан Магуццяў: Народ гэты гаворыць: яшчэ не надышоў час будаваць дом Пана. Таму Пан скіраваў гэта слова праз прарока Агея: Ці вам самім надышоў час жыць у абкладзеных плітамі дамах, калі гэты дом у спусташэнні? І таму так кажа Пан Магуццяў: Звярніце вашыя сэрцы на шляхі вашыя. Вы сееце шмат, а збіраеце мала; ясце, але вам не досыць; п’яце, але не наталяеце смагі; апранаецеся, але вам не цёпла; а хто зарабляе плату, зарабляе, каб пакласці ў дзіравую торбу. Таму так кажа Пан Магуццяў: Звярніце вашыя сэрцы на шляхі вашыя. Падыміцеся на гару, насіце дрэва і будуйце дом, каб Я знайшоў у ім упадабанне і праславіўся, — кажа Пан. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 149, 1–2. 3–4. 5–6а і 9b (Р.: 4а) Рэфрэн: Спявайце Пану, бо народ свой любіць. 13. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 15. Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, * Рэфрэн: 17. Няхай усклікаюць святыя ў славе, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Экл 1, 2–11 Нічога новага пад сонцам Чытанне кнігі Эклезіяста. Марнасць марнасцяў, — кажа Эклезіяст, — марнасць марнасцяў і ўсё марнасць. Якая карысць чалавеку з усёй яго працы, што робіць пад сонцам? Пакаленне мінае, пакаленне прыходзіць, але зямля трывае навекі. Сонца ўзыходзіць, сонца заходзіць і спяшаецца да свайго месца, дзе ўзышло. Вецер вее на поўдзень і вяртаецца на поўнач, няспынна дзьме вакол, вяртаючыся на свае колы. Усе рэкі цякуць да мора, але мора не перапаўняецца; да месца, адкуль цякуць, зноў вяртаюцца рэкі. Усе рэчы цяжкія, і ніхто не можа выказаць гэтага; вока не насыціцца ўбачаным, вуха не напоўніцца пачутым. Што было, тое зноў будзе; а што паўстала, тое зноў узнікне: няма нічога новага пад сонцам. Бывае нешта, аб чым кажуць: Глядзі, новае штосьці! Аднак гэта існавала ад вякоў, што перад намі былі. Няма памяці аб мінулым, і будучае не застанецца ў памяці тых, хто прыйдзе пасля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 90 (89), 3–4. 5–6. 12–13. 14 і 17 (Р.: 1) Рэфрэн: Пан наш прытулак з пакалення ў пакаленне. 3. Ты вяртаеш чалавека ў пыл і кажаш: * Рэфрэн: 5. Нібы разводдзем іх змываеш, † Рэфрэн: 12. Навучы нас так лічыць дні нашыя, * Рэфрэн: 14. Напоўні раніцаю нас сваёй міласэрнасцю, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 6 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — дарога, і праўда, і жыццё, — кажа Пан. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 7–9 Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася Езусам і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян уваскрос з мёртвых; другія, што з’явіўся Ілля; іншыя ж, што паўстаў нехта з даўніх прарокаў. Але Ірад казаў: Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы? І хацеў убачыць Езуса. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.09.2010 17:43 |