Панядзелак — дваццаць пяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Езд 1, 1–6 Хто паходзіць з народа Пана, няхай скіруецца ў Ерузалем і пабудуе дом Пана Пачатак кнігі Ездры. У першы год панавання персідскага караля Кіра, дзеля спаўнення слова Панскага, абвешчанага вуснамі Ераміі, Пан натхніў персідскага караля Кіра. І ён абвясціў ва ўсім сваім каралеўстве, выдаўшы таксама пісьмова, загад, які наказваў: Так кажа Кір, кароль Персіі: Пан, Бог нябесны, аддаў мне ўсе каралеўствы свету. Ён загадаў мне ўзнесці Яму дом у юдэйскім Ерузалеме. Хто з вас паходзіць з усяго народа Ягонага, няхай Пан Бог яго будзе з тым. Няхай той скіруецца ў юдэйскі Ерузалем і пабудуе дом Пана, Бога Ізраэля, — Бога, які ёсць у Ерузалеме. А усім астатнім ва ўсіх месцах, дзе б ні жылі, няхай жыхары месца іхняга дапамогуць срэбрам, золатам, маёмасцю, жывёлаю, а таксама добраахвотнымі ахвяраваннямі на святыню Бога, які ёсць у Ерузалеме. Тады старэйшыя сем’яў Юды і Бэньяміна, святары, і левіты, і ўсе, каго натхніў Пан, падняліся, каб ісці ў Ерузалем і будаваць святыню Пана, які ёсць у Ерузалеме. І ўсе, хто быў вакол, дапамаглі ім срэбным і залатым начыннем, маёмасцю, жывёлаю, каштоўнасцямі і ў дадатак — добраахвотнымі ахвяраваннямі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 126 (125), 1–2аb. 2cd–3. 4–5. 6 (Р.: 3а) Рэфрэн: Вялікія рэчы ўчыніў Пан для нас. 1. Калі Пан перамяніў лёс Сіёну, * Рэфрэн: Тады гаварылі між народамі: * Рэфрэн: 4. Змяні наш лёс, о Пане, * Рэфрэн: 6. Хто ідзе і плача, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 3, 27–35 Кожны нягоднік брыдкі для Пана Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона. Мой сыне: Не адмаўляйся рабіць дабро тым, хто патрабуе, Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 15 (14), 2–3a. 3bс–4ab. 5 (Р.: 1b) Рэфрэн: Пане, хто можа жыць у Тваім шатры. 2. Той, хто паступае беззаганна * Рэфрэн: Хто не чыніць бліжняму свайму зла, * Рэфрэн: 5. Хто срэбра сваё не дае на ліхвярства * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 16 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 8, 16–18 Свечку ставяць на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў народу: Ніхто, запаліўшы свечку, не хавае яе пад начынне і не ставіць пад ложак, але ставіць яе на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло. Бо няма нічога схаванага, што б не стала яўным, і нічога таемнага, пра што б не стала вядома і што б не выявілася. Таму зважайце, як слухаеце. Бо, хто мае, таму дадасца, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што, як здaецца яму, ён мае. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 07.09.2010 16:22 |