ХХV Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мдр 2, 12. 17–20 Засудзім яго на ганебную смерць Чытанне кнігі Мудрасці. Бязбожнікі казалі самі сабе: Зробім пастку на справядлівага, бо ён бескарысны для нас і працівіцца нашым учынкам, дакарае нас у грахах супраць Закону, вінаваціць нас ў грахах супраць нашага выхавання. Пабачым, ці праўдзівыя словы ягоныя, і праверым, што будзе пры сконе ягоным. Бо калі справядлівы – гэта сын Божы, то Бог абароніць яго і вырве яго з рукі праціўнікаў. Праверым яго знявагаю і мукаю, каб пазнаць яго лагоднасць і выпрабаваць яго цярплівасць. Асудзім яго на ганебную смерць, бо, як ён кажа, паклапоцяцца аб ім. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 54 (53), 3–4. 5. 6 і 8 (Р.:6b) Рэфрэн: Падтрымлівае Пан маё жыццё. 3. Уратуй мяне, Божа, сваім імем, * Рэфрэн: 5. Бо супраць мяне паўсталі чужынцы, * Рэфрэн: 6. Вось Бог дапамагае мне, * Рэфрэн: Як 3, 16 — 4, 3 Плод справядлівасці сеюць ў спакоі тыя, хто чыніць спакой Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Умілаваныя: Дзе зайздрасць і сварлівасць, там бязладдзе і ўсякая ліхая справа. А мудрасць, якая прыходзіць звыш, найперш — чыстая, потым — міралюбная, лагодная, пакорлівая, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронняя, некрывадушная. А плод справядлівасці сеюць ў спакоі тыя, хто чыніць спакой. Адкуль у вас войны і змаганні? Не інакш, як з прагненняў вашых, якія змагаюцца ў частках целаў вашых. Прагнеце, а не маеце; забіваеце і зайздросціце, і не можаце атрымаць; змагаецеся і ваюеце. Не маеце з-за таго, што вы не просіце. Просіце і не атрымліваеце, таму што дрэнна просіце: каб растраціць на свае прагненні. Гэта слова Божае. пар. 2 Тэс 2, 14 Бог паклікаў нас праз Евангелледля дасягнення хвалы нашага Пана Езуса Хрыста. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 30–37 Сын Чалавечы аддадзены будзе… Хто хоча быць першым, няхай будзе ўсіх слугою + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус і Яго вучні выйшлі і праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых словаў, а спытацца ў Яго баяліся. Прыйшоў Ён у Кафарнаум і, калі быў у доме, спытаўся ў іх: Пра што па дарозе вы разважалі? Яны маўчалі, бо па дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою. Потым узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: Хто прымае аднаго з такіх дзяцей у Маё імя, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.09.2010 16:12 |