Серада — дваццаць шосты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Нм 2, 1–8 Калі гэта спадабаецца каралю, пашлі мяне ў горад айцоў маіх, каб я адбудаваў яго Чытанне кнігі Нээміі. У месяцы Нісан, на дваццатым годзе панавання караля Артаксэркса, стаяла перад ім віно. І я, Нээмія, ўзяў віно і падаў каралю, і, здавалася, не быў засмучаны перад ім. Але кароль сказаў мне: Чаму твар твой засмучаны, ты ж не хворы? Гэта нішто іншае, як смутак у сэрцы. Я вельмі спалохаўся і сказаў каралю: Няхай жыве кароль навекі! Як не быць засмучаным абліччу майму, калі горад, дом грабніц айцоў маіх, у заняпадзе, і брамы яго спалены агнём! І сказаў мне кароль: Чаго ж ты патрабуеш? Я памаліўся Богу нябеснаму і сказаў каралю: Калі гэта спадабаецца каралю, і калі слуга твой знайшоў прыхільнасць у вачах Тваіх, то пашлі мяне ў Юдэю, у горад грабніц айцоў маіх, каб я адбудаваў яго. І сказаў мне кароль і каралева, якая сядзела каля яго: Колькі часу працягнецца шлях твой, і калі вернешся? І пажадаў кароль паслаць мяне, і я вызначыў яму час. Я сказаў каралю: Калі гэта спадабаецца каралю, няхай дадуць мне ліст да кіраўнікоў зарэчнай краіны, каб правялі мяне, пакуль не дайду да Юдэі; і ліст да Асафа, дазорцы каралеўскіх лясоў, каб даў мне дрэва на будоўлю замкавай брамы, што каля святыні, і на гарадскую сцяну, і на дом, у якім буду жыць. І даў мне кароль, бо добрая рука Бога майго была нада мною. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 137 (136), 1–2. 3. 4–5. 6 (Р.: 6) Рэфрэн: Узніму Ерузалем на вяршыню маёй радасці. 1. Над рэкамі Бабілёна сядзелі мы і плакалі, * Рэфрэн: 3. Бо тыя, хто ўзяў нас у палон, * Рэфрэн: 4. Як жа нам спяваць песні Пана * Рэфрэн: 6. Няхай прыліпне язык мой да паднябення майго, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ёв 9, 1–12. 14–16 Як апраўдаецца чалавек перад Богам Чытанне кнігі Ёва. Адказваючы, Ёў сказаў сваім сябрам: Сапраўды, ведаю, што так ёсць, бо як апраўдаецца чалавек перад Богам. Калі хто захоча спрачацца з Ім, то не адкажа Яму ні разу на тысячу. Ён мудры сэрцам і магутны сілай. Хто паўставаў супраць Яго і заставаўся ў спакоі? Ён пераносіць горы, і не ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у сваім гневе. Ён падымае зямлю з яе месца, і слупы яе дрыжаць. Ён загадвае сонцу, і яно не ўзыходзіць, і зоркі замыкае, нібы пад пячаткай. Ён адзін рассцілае нябёсы і крочыць па марскіх плынях. Ён стварыў Арктур, Арыён і Плеяды, і паўднёвыя пакоі. Ён чыніць вялікае і неспазнавальнае, і цудоўнае без ліку! Калі прыйдзе да мяне, не ўбачу Яго. Не заўважу, калі адыдзе. Калі раптам схопіць, хто Яму перашкодзіць? Хто скажа: Што Ты робіш? Што ж магу я адказаць Яму, шукаючы словы перад Ім? Калі б нават я меў слушнасць, не адказаў бы нічога, але прасіў бы аб літасці майго Суддзю. Калі б я паклікаў, і Ён адказаў мне, я не паверыў бы, што Ён пачуў мой голас. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 88 (87), 10bc–11. 12–13. 14–15 (Р.: 3а) Рэфрэн: Няхай мая малітва дойдзе да Твайго аблічча. 10. Штодня я клічу Цябе, Пане, * Рэфрэн: 12. Ці ў магіле абвяшчаецца Твая міласэрнасць, * Рэфрэн: 14. Але я клічу Цябе, Пане, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Я ўсё прызнаю стратай і лічу смеццем,Флп 3, 8–9 каб набыць Хрыста і знайсці сябе ў Ім. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 57–62 Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі Езус і вучні Ягоныя былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву. А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае. Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі. Езус жа сказаў яму: Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 08.09.2010 11:14 |